Навука і тэхналогіі44

Японцы распрацавалі тэхніку дакладнага капіявання твараў

Штучны твар можна раздрукаваць за 3-4 тысячы даляраў.

Асаму Кітагава, прэзідэнт кампаніі Real-f. Тут і ніжэй фота: Real-f Co

Японская кампанія Real-f прапанавала выраб дакладнай копіі чалавечага твару з сілікону. Пакуль вырабляюцца толькі жорсткія копіі, але вядзецца работа і над эластычнымі маскамі.

Тэхналогія 3DPF (трохвымернае фотафармаванне) дазваляе скапіяваць з фота ці 3D-скану дакладную копію твару, у тым ліку тэкстуру скуры ці малюнак крывяносных сасудаў на вачах.

Выраб копіі твару па «ўражанні» мастака каштуе 3300 даляраў (толькі для Токіа), выраб па масіве фота альбо 3D-скане, здзейсненым супрацоўнікамі кампаніі — 4620 даляраў. Яшчэ 22 даляры будуць каштаваць дзірачкі для ноздраў і зрэнак. У першым выпадку прыйдзецца чакаць каля трох тыдняў, у другім — чатырох, у трэцім — пяці.

Пакуль такія штучныя твары — проста забаўкі. Але кампанія працуе над тым, каб вырабляць маскі з бяспечных матэрыялаў і зрабіць іх прыдатнымі для пастаяннага нашэння, то значыць і для пластычнай хірургіі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве5

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве5

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць