Літаратура1010

Серыя твораў беларускіх класікаў ўжо дастаўленая ў кнігарні

26 тамоў серыі «Мая беларуская кніга» выдавецтва «Папуры» давезлі да кніжных крам і сеткі OZ.BY. 7 ліпеня адбылася прэзентацыя бюджэтных кніг у мяккай вокладцы кішэннага фармату колеру вады, зямлі, неба і травы.

Серыя ўяўляе сабой зрэз беларускай літаратуры — ад старажытных легенд, народных казак, хрэстаматыйных і малавядомых твораў класікаў да работ сучасных пісьменнікаў. Сярод аўтараў класікі беларускай школьнай праграмы — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Максім Багдановіч і Іван Мележ. Ёсць і прадстаўнікі ваеннага пакалення — Іван Шамякін, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, філалагічнага пакалення — Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч.

Складальнікі ўключылі ў серыю і беларускіх аўтараў, якія пісалі не на беларускай мове: Майсея Кульбака, Адама Міцкевіча. Прадстаўленыя таксама кнігі, якія выдаваліся раней, але іх ужо не так проста знайсці ў крамах — гэта творы Андрэя Мрыя, Вячаслава Адамчыка, Саламеі Пільштыновай, Францішка Аляхновіча, Яна Баршчэўскага.

У серыі прадстаўленыя творы на шырокі чытацкі густ: для аматараў гістарычнай літаратуры — Кастусь Тарасаў «Пагоня на Грунвальд», для дзяцей — казкі «Сіняя світа» і твор «Палескія Рабінзоны» Янкі Маўра.

Пры гэтым выдавецтва выканала аўтарскія правы і супрацоўнічала з нашчадкамі пісьменнікаў.

«Мы вырашылі выдаць класіку на хвалі цікавасці да беларускай мовы, — сказаў дырэктар выдавецтва. — На шчасце, мы знаёмыя са складальнікамі, якія стварылі добрую серыю, што адпавядае патрэбам чытачоў. Для нас гэта своеасаблівы эксперымент — ці будуць карыстацца попытам такія кнігі. Калі серыя прадасца, мы гатовыя выдаць іншых аўтараў і павялічыць тыражы цяперашніх выданняў. Цяпер разглядаем ідэю выдаць гэтую серыю і ў цвёрдай вокладцы. Ад бібліятэк і людзей, якія хацелі б падарыць серыю сябрам, ужо паступілі такія просьбы. Але гэта зробіць кнігу даражэйшай, таму мы абдумваем гэты варыянт».

Сумарны тыраж кніг — 60 тысяч асобнікаў, кожная кніга па 2-2,5 тысячы штук.

Над праектам на працягу двух гадоў працавалі гісторык, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Арлоў, пісьменнік і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Пятро Васючэнка, філолаг і грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі, літаратуразнаўца, пісьменнік, доктар філалагічных навук Міхась Тычына і пісьменнік, перакладчык, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў.

Па словах складальнікаў, кожны з іх склаў персанальны спіс 30 найлепшых беларускіх кніг, і потым усё вынікі супаставілі. Так і нарадзілася серыя. Прычым адзін з укладальнікаў Уладзімір Арлоў доўгія гады складае ўласную «залатую» паліцу беларускай класікі, куды ўваходзяць кнігі, якія ён прачытаў яшчэ ў юнацтве. Паводле яго слоў, цяперашняя серыя цесна пераклікаецца з адабранай ім хатняй бібліятэкай.

Мэта праекта — зрабіць айчынных пісьменнікаў бліжэйшымі да беларусаў, а чытачам даць шанец зноўку прачытаць і ацаніць творы, прадстаўленыя сярэдняй школай не ў поўным аб'ёме, а часам «пройдзеныя» толькі фармальна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць