Ежа5959

«Самая крутая канцэпцыя — піва па паўтара бакса і музыка не расейская. А дызайнеры так імкнуцца апраўдаць свае 50 еўра за квадрат»

Чытаючы пра тое, што вось адкрыўся новы бар / рэстаран / стэйк-хаус і г.д., пазіраючы на інтэр'еры і вывучаючы меню, я кожны раз ціха, утульненька так хіхікаю. Уладальнікі так ганарацца, што ў іх «канцэпцыя», што ў іх «крэслы з Гішпаніі» і арыгінальная мэбля з вадаправодных труб. Крута, вадаправодныя трубы. Але па-мойму самая крутая канцэпцыя — піва па паўтара бакса і каб музыка была ціхай і не расейскай. і не папса. І нацэнка на гарэлку меншая за 300%. Такіх месцаў, можа і не шмат — не ведаю, не вылічваў, але яны ёсць. І гэта будзе не гарлемскі капец тыпу піўнухі «Аліварыя» на Багдановіча, дзе мы ў маладосці пілі бырла з-пад стала, а утульненькая забягайлаўка тыпу «Старога горада», дзе можна смачна і вельмі шкодна па-беларуску паесці.

Кавярня «Нэта» ў Мінску — нясучыя канструкцыі мэблі выкананыя з вадаправодных труб.

У нас ірландскі паб, — крычыць адзін рэстаратар, а ў нас — стыль індастрыал, у нас лофт! Шмофт. Няўжо нехта пойдзе другі раз у бар адмыслова, каб ацаніць інтэр'ер, зроблены дызайнерам так, каб ні праз год, ні праз 5 памяняць у ім нельга было роўна нічога? ні лямпу новую паставіць, ні стол, каб не прасраць «канцэпцыю»?

Па-мойму «дызайнерскія» месцы маюць адну праблему. Дызайнеры так імкнуцца апраўдаць свае 50 еўра за квадрат, што ствараюць канцэптуальныя маналіты, якія нельга дапоўніць ці рамантаваць. Адлюбіць і выкінуць. А, не. Дзве праблемы. Другая (а на самой справе — першая) — піва па 3 баксы.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне9

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне9

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць