Усяго патроху33

Мінскі гастрабар з беларускай кухняй хацеў раздаваць салдацкую кашу. Але адмовіўся ад ідэі, бо народ не зацаніў

Акцыя кафэ да 9 Мая выклікала шмат спрэчак.

Скрыншот: @lampa.gastrobar / Threads

«Заўтра з 12:00 будзем частаваць вас салдацкай кашай, а таксама зможаце атрымаць бясплатную настойку», — такі допіс апублікаваў у Трэдс мінскі гастрабар «Лампа», які хоча быць самай лямпавай беларускай установай.

Аўдыторыя ідэю не зацаніла. Нехта напісаў каментар, што сёння ў многіх папоўніцца чорны спіс устаноў, і атрымаў амаль тысячу падабаек.

«Барані мяне кот ад салдацкай кашы і бясплатнай чаркі», «Зноў рамантызацыя вайны», — пішуць.

«Вы так добра пачыналі… навошта гэта ўсё?? Якая нафіг каша салдацкая??? Як яна карэлюе з вашым беларускім меню?? Ну што ж вы робіце самі з сабой?» — задаецца пытаннямі іншы каментатар.

Адразу некалькі чалавек згадалі раздачу бліноў з лапаты, як гэта некалі рабілі ў Расіі, таму пачалі ўдакладняць пра метад падачы стравы: «А бліны з лапаты?», «З рыдлёўкі хоць?».

Хацелі прывабіць турыстаў з Расіі?

Многія адзначылі, што такія забавы дакладна не для беларусаў, таму пачалі задаваць шмат пытанняў, ці не на гасцей з усходу ідзе разлік.

«Гэта вы так расійскіх турыстаў завабліваеце?», «Гэта вы для прыезджых расіян, відаць, пастараліся».

«Нарэшце з'явілася месца, якое можна смела рэкамендаваць гасцям «Белорусіі», — з іроніяй напісаў адзін каментатар.

Прыслухаліся да каментатараў

Прыкладна праз 13 гадзін пасля абвяшчэння акцыі ва ўстанове апублікавалі інфармацыю, што пачулі меркаванні людзей, таму адмовіліся ад задумы.

Скрыншот: @lampa.gastrobar / Threads

«Мы адмяняем палявую кухню. Бачым усе вашы паведамленні, рэпосты, трэдсы — прызнаём, што гэтая ідэя ад нас няўдалая па розных прычынах.

Мы з самага пачатку стараліся да вас прыслухоўвацца і працягваем гэта рабіць. Вы для нас важныя».

Гэты допіс набраў больш за сотню каментароў.

Вось як гучыць самы ўпадабаны: «Хлопцы, вы — малайцы! Я вамі ганаруся! Такая сапраўдная беларускасць мне падабаецца. Звычайна ў такіх сітуацыях беларускія бізнэсы зносяць усе пасты, згадкі і робяць выгляд, што нічога не было.

Вы паказалі прыклад годнага і сумленнага стаўлення да сваіх гасцей. Памыляцца — не страшна. Страшна — не прызнаваць свае памылкі і не выпраўляць іх», — напісала жанчына.

Паляцела з абодвух бакоў

Пры гэтым сярод каментароў можна знайсці і меркаванні тых, хто лічыць, што халяўная палявая каша з чаркай могуць не падабацца толькі тым, хто з'ехаў з Беларусі і жыве ў краінах ЕС.

«А яшчэ чаго гэта вы ў Беларусі працуеце, а не пераехалі ў Польшчу? Усім вядома, што самыя «правільныя» і «добрыя» жывуць у Польшчы і Літве і не святкуюць 9 Мая. Будзьце ўжо да канца паслядоўнымі і мігруйце на радасць тым, пад каго вы мімікрыруеце. Дно, адным словам», — напісаў мужчына.

Што за «Лампа»?

Установа зусім нядаўна адкрылася і працуе ў тэставым рэжыме. Сябе «Лампа» пазіцыянуе як беларускую кухню без пафасу пад этна-матывы.

Месціцца гастрабар па адрасе Кастрычніцкая, 23. Раней там былі «Іскра» і Enzo.

Каментары3

  • Маркетолог
    09.05.2026
    А можно б было и разбомбить гастробар для правдоподобности
  • М
    09.05.2026
    Маркетолог,
    А Вы точно мірныя людзі?
  • В Молодечно везите, там поймут
    10.05.2026
    В Молодечно везите кухню, там бешеный спрос на халяву, даже согласны стоять в киллометровой очереди под дождём, чтобы бесплатную миску каши получить.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць