Грамадства77

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Карыстальнік Threads падзяліўся фотаздымкам з гандлёвага цэнтра Diamond City ў Мінску, на фудкорце якога, як вынікае з адпаведнай таблічкі, цяпер платныя сталы. 

Фота: i_am_dzmitry / Threads

«Я думаў, мяне не можа больш нічога здзівіць. А не. Мяне здзівілі платныя сталы на фудкорце», — падзяліўся ўражаннямі беларус.

Арэнда стала ў буднія дні каштуе 1 рубель за гадзіну, а «востраў» абыдзецца ў 6 рублёў. У выхадныя дні цэны павялічваюцца ўдвая. 

«Так можна столькі платных паслуг прыдумаць, таму што «вельмі грошы патрэбны»:) Напрыклад, на стадыёне падчас матчу 5 туалетных кабінак бясплатных, а 7 платных )) А потым пытанне, чаму натоўпы і чэргі», — абураецца аўтар. 

«Гэта што, значыць, можна арандаваць стол, дастаць сваю ежу з напоямі і сядзець? Тыпу, там можна нават дзень нараджэння адсвяткаваць са сваім?» — падымаюць стаўкі каментатары. 

Аднак былі і карыстальнікі, што паставіліся да новаўвядзення з поўным разуменнем.

«Там часам столькі людзей, што сесці няма дзе. Два рублі за гадзіну з задавальненнем заплачу за камфорт без таўкатні і людзей з падносамі, якія снуюць міма», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Як ні зойдзеш на фудкорт любога ГЦ — сядзяць падлеткі за пустымі сталамі, нібыта сябра чакаюць. Я за гэты час паспею і сама паесці, і дзіця пакарміць, а яны ўсё чакаюць, у тэлефоны гуляючы. Тым часам астатнія людзі ходзяць з падносамі і не ведаюць, куды прысесці паесці. Пастаянна гэтая сітуацыя!» — пракаментавала дзяўчына ў Threads.

Каментары7

  • Ёсік
    10.05.2026
    Гэты центр незразумела навошта там пабудавалі. Калі пачнуць забудоў ваць той бок жылымі дамамі, тады ажыве, а так грошы нехта адмыў. Параўнайце коўзанку тамака з Каронай замак, амаль нікога, калі няма аўто, які дурань пешшу па прэцца праз МКАД, нават Гіпа сышоў. Таму не толькі сталы, але й крэслы трэба зрабіць за грошы, прыбіральні і абавязкова паркінг пад шлагбаўмы.
  • Bhagawan
    10.05.2026
    Abjavicie hetaje miesca restaranam. Chaj zabiehałaŭki tam zbankrutujuć!
  • Жнівеньскі каласок
    10.05.2026
    у адным (а мо і не ў адным, проста я не ў курсе) месцы на Зыбіцкай такое было яшчэ напрыканцы 2010-х. неяк пайшлі кампаніяй сяброў - з нас папрасілі 5 рублёў за заняцце століка. потым да нас далучыліся яшчэ людзі, той столік стаў малы, мы пераселі за шырэйшы свабодны столік. падышла афіцыянтка і запатрабавала яшчэ 5 рублёў. калі сталі спрачацца - пагражала міліцыю выклікаць. так што гэты калхозны сэрвіс не такі ўжо і новы

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў19

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць21

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць