Надвор'е11

На гэтым тыдні будзе цёпла, але сыра

У першай палове тыдня яшчэ будзе халаднавата, тэмпературны фон будзе на 1—3 градусы ніжэй за кліматычную норму, але надвор'е паступова будзе паляпшацца. У другой палове тыдня заходнія і паўночна-заходнія вятры зменяцца на паўднёва-заходнія і да нас пачне паступаць цёплае паветра з Міжземнамор'я, усталюецца па-летняму цёплае з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі надвор'е.

У аўторак, 21 ліпеня, на тэрыторыі Беларусі пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 15°С, максімальная днём ад + 19°С па паўночным усходзе да + 26°С па паўднёвым захадзе краіны.

У сераду, 22 ліпеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 — +17°С, па паўднёвым захадзе да + 19°С; максімальная днём 19 — +26°С, па поўдні да + 28°С.

У чацвер, 23 ліпеня, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 — + 15°С, па паўднёвым захадзе да + 17°С; максімальная днём 21 — +28°С, па поўдні 29 + 32°С.

У пятніцу, 24 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 + 20°С, максімальная днём +20 + 27°С, па паўднёвым усходзе 28 — +32°С.

У выхадныя, 25 і 26 ліпеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 + 15°С, па паўднёвым усходзе да + 18°С; максімальная днём +20 + 27°С, па паўднёвым усходзе 28 — +33°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць