Улада33

Ярмошына і Стэфановіч выступілі ў Вене

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына і прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч 20 ліпеня выступілі ў Вене на канферэнцыі АБСЕ, прысвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў і абавязацельстваў для правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Як паведаміў Стэфановіч, у сваім выступленні Ярмошына спынілася на імплементацыі рэкамендацый АБСЕ ў выбарчае заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. «Новай была інфармацыя пра імплементацыю рэкамендацый па арганізацыі галасавання слабавідушчых. Апрача таго, Ярмошына нагадала, што 11 кастрычніка ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, на якія ў якасці назіральнікаў запрошаныя прадстаўнікі міжнародных арганізацый», — зазначыў праваабаронца.

Сам Стэфановіч, выступаючы перад прысутнымі, падкрэсліў, што пры адсутнасці палітычнага плюралізму, ва ўмовах абмежавання свабоды асацыяцый і сходаў цяжка гаварыць пра дэмакратычныя выбары ў любой краіне. «Рэкамендацыі АБСЕ — гэта добра, але на практыцы яны не працуюць. Напрыклад, норма аб прадстаўніцтве ў выбарчых камісіях прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Апазіцыі ў іх як не было, так і няма, паколькі месцы займаюць праўрадавыя БРСМ, «Белая Русь» і іншыя», — сказаў прамоўца.

Паводле яго слоў, праваабаронцы чакаюць ўвасаблення ў жыццё рэкамендацый, якія дазвалялі б зрабіць празрыстымі падлік галасоў.

Канферэнцыю вёў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк. Сярод запрошаных былі члены цэнтральных выбарчых камісій, парламентарыі, эксперты ў сферы выбарчага права і нацыянальныя назіральнікі з краін — удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Адным са спікераў быў кіраўнік ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, які, паводле слоў Стэфановіча, паводзіў сябе агрэсіўна, у прыватнасці, «пастаянна патрабаваў» правяраць крыніцы фінансавання НДА і падкрэсліваў, што БДІПЧ АБСЕ не павінна ўказваць краінам, як праводзіць выбары.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць