Здароўе33

Дзяўчына з Францыі самастойна перамагла ВІЧ?

Яна жыве ўжо 12 год без ВІЧ — і без лекаў.

Выява: uiowa.edu

Дзяўчына з Францыі нарадзілася з ВІЧ і, здаецца, перамагла вірус, хаця не прымала лекі апошнія 12 год, піша BBC са спасылкай на даклад навукоўцаў на канферэнцыі Міжнароднага таварыства СНІД у Ванкуверы.

Упершыню ў гісторыі навукоўцы назіраюць доўгатэрміновую рэмісію ў дзіцяці без дапамогі лекаў — на сёння ў 18-гадовай дзяўчыны вірус знаходзіцца ў крыві, але ў вельмі нізкай канцэнтрацыі, і не распаўсюджваецца.

Дзяўчына атрымала ВІЧ ад маці. Ва ўзросце трох месяцаў ёй пачалі даваць антырэтравірусныя лекі, але лекаванне спынілі, калі ёй было 6 год.

«Цалкам верагодна, што гэтая дзяўчына была ў вірусалагічнай рэмісіі так доўга, таму што яна атрымала камбінацыю антырэтравірусных лекаў вельмі хутка пасля пачатку інфекцыі», — тлумачыць доктар Асьер Саэс-Сірыён з Інстытута Пастэра ў Парыжы (Францыя).

Выпадкі «самастойнай» рэмісіі рэдкія, але не «неверагодныя». Два гады таму дзяўчына ў Амерыцы, якая стала вядомая як «Дзіця Місісіпі», нібы пазбавілася ад ВІЧ. Але ў яе выпадку рэмісія працягнулася толькі два гады пасля таго, як лекаванне было спыненае. Вядомая і група з 14 дарослых чалавек, «група Вісконці», у якіх не назіраецца развіццё вірусу, за адным з іх назіраюць ужо цягам 13 год.

Выпадак францужанкі для дактароў значна больш цікавы: хворая ад нараджэння, 12 год без лекаў. Сёння яна жыве нармальным жыццём, кажуць дактары. Такое спалучэнне фактаў зафіксаванае ўпершыню. Навукоўцы кажуць аб ім як аб моцным аргуменце за самы ранні пачатак антырэтравіруснай тэрапіі і як аб штуршку да далейшых даследаванняў, што могуць даць у выніку эфектыўныя лекі ад ВІЧ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ38

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць