Культура3939

«Недовоевавшие»: 91-гадовы ветэран напісаў гранічна шчырую кнігу пра вайну і расійскі рэваншызм

Піша Наталка Бабіна.

Іван Пятровіч Данілаў — доктар медыцынскіх навук, прафесар, былы дырэктар Інстытута крыві, які і цяпер, у 91 год, працягвае дапамагаць пацыентам.

Іван Пятровіч — ветэран вайны, сапраўдны: ён быў разведчыкам у партызанскім атрадзе, потым ваяваў на фронце, быў паранены, мае ордэн Айчыннай вайны І ступені, медаль «За баявыя заслугі»…

Пра што яго кніга? У першых радках, «ад аўтара», гаворыцца ясна: «Ва Украіне адбылася бяда. Кіраўніцтва на чале з былым прэзідентам Януковічам крала столькі, што паставіла краіну на мяжу катастрофы, і народ паўстаў. Аслабелая ў эканамічных і вайсковых адносінах краіна стала лёгкай здабычай агрэсіўнага паўночнага суседа. (…) Такога павароту падзей і нахабнага ўмяшальніцтва Расіі ў справы суседняй дзяржавы ніхто ў Еўропе ды Амерыцы не чакаў».

Як гэта магло адбыцца? У чым корань агрэсіўнасці Расіі? Як гэта праяўлялася ў гісторыі адносін славянскіх народаў? Якая роля ў гэтым Рускай праваслаўнай царквы? На гэтыя пытанні аўтар адказвае, я б сказала, з дакладнасцю медыцынскага дыягназу.

Жыццёвая мудрасць дапамагае Данілаву лёгка разбіваць прапагандысцкія штампы, якімі спрабуе тлуміць галовы людзям маскоўская прапаганда. Кажаце, бандэраўцы былі фашыстамі? А вось Іван Данілаў, які сутыкаўся з байцамі УПА ў партызанскім атрадзе, расказвае, як «бандэраўцы» змагаліся і з саветамі, і з немцамі за незалежнасць сваёй краіны… І дае сапраўдную гісторыю развіцця нацыянальнага руху ва Украіне. Расказвае пра свайго таварыша-партызана, які перайшоў да іх з «зялёнай» украінскай паліцыі. І нагадвае, што насамрэч рускіх пасобнікаў фашыстаў — уласаўцаў і іншых — было на парадак больш, чым падобных фарміраванняў украінцаў.

Выказвае аўтар і сваё стаўленне да так званых «дзеячаў культуры», якія падтрымалі пуцінскую агрэсію ва Украіне. Аналізуючы, напрыклад, інтэрв’ю спевака Льва Лешчанкі, ён паказвае і духоўную дэградацыю, і гістарычнае невуцтва гэтых асоб…

Асобны раздзел прысвечаны ролі РПЦ у сённяшнім украінска-расейскім канфлікце і ўвогуле ў гісторыі. Аўтар карыстаецца цытатамі з выступаў асоб, што граюць не апошнюю ролю ў гэтай арганізацыі. І калі іх чытаеш, то ўспамінаецца грубае, але дакладнае чатырохрадкоўе Ігара Губермана:

Есть люди (их ужасно много),
Чьи жизни отданы тому,
Чтоб обос…ать идею Бога
Своим служением Ему.

…Такія кнігі, як гэта, спрыяюць таму, каб «ачышчаць кроў» беларусаў ад атруты прапаганды.

На добры лад, гэтую кнігу трэба выпусціць вялізным накладам і за дзяржаўны кошт. Але наша дзяржава чамусьці не зацікаўленая ў існаванні жывой, праўдзівай культуры ды жывых, нецэнзураваных кніг. Пры такой уладзе жывём.

А я ганаруся тым, што такі мудры, таленавіты ва ўсім чалавек — мой зямляк з Брэстчыны.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць