Грамадства3636

Размова ў РАУС Мінскай вобласці: за 1,5 хвіліны 32 мацюкі АЎДЫЁ

Еўрарадыё выпадкова падслухала размову двух міліцыянтаў, пакуль чакала афіцыйнага каментара ад праваахоўнікаў.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу Еўрарадыё звярнулася ў адзін з раённых аддзелаў МУС Мінскай вобласці па каментар. Журналістам паабяцалі паклікаць да тэлефона неабходнага супрацоўніка, паклалі слухаўку на стол і нібыта пайшлі па яго. Але, гледзячы па ўсім, па яго так ніхто і не пайшоў.

Больш як пяць хвілін журналісты слухалі размову міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў пакоі з тэлефонам (яе можна паслухаць тут, вядома, з купюрамі).

Праваахоўнікі расказвалі гісторыю пра дзвюх бабулек. Адна з іх, зайшоўшы ў госці да другой, набрала сабе 100 грамаў маліны, а тая заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Супрацоўнікі РАУС смяюцца з недарэчнасці заявы, бо сума шкоды не перавышае 1000 беларускіх рублёў.

Пры гэтым размова так аздоблена мацернымі выразамі, што даволі складана разабраць сутнасць самой гісторыі. За адну хвіліну і пятнаццаць секунд слова на літару «б» сустракаецца 23 разы, іншыя варыяцыі мацюкоў — яшчэ 9 разоў. Калі падлічыць агульную колькасць сказаных словаў, то на 140 звычайных прыпадае 32 мацерных. То бок мат супрацоўнікі РАУС ужываюць праз кожныя 4—5 словаў.

Сайт Еўрарадыё прыводзіць цытату размовы двух супрацоўнікаў РАУС Мінскай вобласці:

— Похищено 100 граммов малины. 100 грамм, бл..ь! Составляем протокол, бл..ь! Ущерб составляет 1000 рублей, нах..! Приносят (прозвішча супрацоўніка), а он им: «Вы что ох..ели! За это, бл..ь, миллион штрафа, нах..й, давать, бл..ь! Давай назад, бл..ь. Пускай переопрашивает, бл..ь, прекращает!» А (яшчэ адно прозвішча супрацоўніка) пришел, бл..ь: «Ё.. твою мать, да там, бл..ь, там х..вая, бл..ь!» А там, короче, зашла, бл..ь, бабка какая-то к бабке, нах.., и нарвала этой малины, бл..ь.

— То же самое, как в Смолки (імя і прозвішча супрацоўніка) ехал. Возле гаража камни лежали, бл..ь. Он взял. А ему там что-то надо было ё..нуть, толи колесо пробил, толи что. Поднял. (Хтосьці) увидел там… бл..ь: «Оперуполномоченный (прозвішча) украл у меня, бл..ь, три камня, бл..ь!» Оценили эти камни, бл..ь, из серии там 0,0.. рубля стоимость, бл..ь,

— Ну и (першае прозвішча) опрашивает их, бл..ь: «Оцените, причинен существенный ущерб или нет?» Они: «Для меня 1000 рублей — это существенный вред, бл..ь!» Я говорю: «А сколько у нее пенсия?» — «2.5 миллиона». Говорю: «Ох..нно существенно, бл..ь!» Она, наверное, когда спички покупает в магазине, бл..ь, наверное, очень переживает и расстраивается, бл..ь нах..: «О, бл..ь! Существенный ущерб!»

Еўрарадыё адзначае: паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы лічыцца дробным хуліганствам і караецца штрафам у памеры ад 2 да 30 базавых велічыняў ці адміністрацыйным арыштам.

Менавіта па гэтым артыкуле звычайна судзяць удзельнікаў мітынгаў ды апазіцыйных актывістаў.

Паводле «Інструкцыі аб парадку запаўнення рэгістрацыйных картак адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі правапарушэнняў», грамадскае месца — «участкі мясцовасці, будынкі, збудаванні, маршрутныя транспартныя сродкі, размешчаныя ў межах населенага пункта, за выключэннем жылля і абгароджаных участкаў мясцовасці, якія прылягаюць да жылля грамадзян індывідуальнай забудовы, а таксама змешчаныя па-за межамі населенага пункта маршрутныя транспартныя сродкі, будынкі і збудаванні, прызначаныя для вольнага (за плату) наведвання грамадзянамі». Адпаведна, будынак РАУС усё ж з’яўляецца грамадскім месцам! Крыху аддае падвойнымі стандартамі, пагадзіцеся?

Каментары36

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць