Надвор'е11

З наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее

Цёплае надвор'е ўстановіцца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

фота Юліі Бальцэвіч

«У выхадныя дні надвор'е пачне паляпшацца, а днём у нядзелю пацяплее. На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе доўгачаканае цяпло», — адзначыла яна.

1 жніўня распаўсюдзіцца ўплыў антыцыклону з Заходняй Еўропы, але антыцыклон сфарміраваны ў халаднаватым паветры. «Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу даволі халаднавата, пры невялікай воблачнасці тэмпература паветра панізіцца да 6-13 градусаў», - растлумачыла спецыяліст. Днём будзе 16-23 градусы вышэй за нуль, па поўдні паветра прагрэецца да 25 градусаў.

«Антыцыклон 2 жніўня падорыць нам цёплы сонечны дзень. Будзе без ападкаў», — паведаміла Святлана Рыбакова. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў цяпла, месцамі да 13 градусаў. Днём паветра пачне прагравацца, і тэмпература ўзнімецца да 20-27 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 29 градусаў. 

3 жніўня пры перамяшчэнні малаактыўнага фронту ў асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ўстановіцца на ўзроўні 10-17 градусаў, днём будзе 21-28 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 30 градусаў цяпла.

4-5 жніўня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў, днём — 21-27 градусаў, па поўдні 28-32 градусы цяпла.

«Ліпень у гэтым годзе не вельмі радаваў нас сапраўдным летнім цяплом, толькі ў пачатку месяца мы адчулі летнюю гарачыню, а потым пераважалі даволі ўмераныя тэмпературы, што ў апошнія гады не характэрна для ліпеня. Развітваецца ліпень з намі халаднаватым надвор'ем, тэмпературны фон у апошнія дні месяца ўтрымліваецца на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму», — канстатавала спецыяліст. 

31 ліпеня ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, што паступае з Балтыйскага мора. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, днём па паўночна-заходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 7 да 13 градусаў, днём 18-24 градусы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць