У Мазыры на рацэ Прыпяць прагулачны цеплаход «Смелы» сеў на мель. 13 пасажырам спатрэбілася дапамога ў эвакуацыі, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Інцыдэнт адбыўся 30 ліпеня каля 18.00. Выкарыстоўваючы катар і лодку, пасажыраў перавезлі на бераг. Пацярпелых няма. Пасля таго як эвакуацыя завяршылася, цеплаход без старонняй дапамогі сышоў з мелі і прыбыў на месца дыслакацыі ў парк Перамогі раённага цэнтра.
На рэках Гомельшчыны ўзровень вады цяпер ніжэй крытычных адзнак. З-за працяглай засухі рэкі абмялі практычна паўсюдна, таму на дадзены момант прыпынена грузавое суднаходства паміж партамі. Таксама зведзеныя да мінімуму рачныя прагулачныя маршруты.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары