На 319-м кіламетры аўтатрасы Гомель—Кобрын, пад Мікашэвічамі, перакуліўся МАЗ з паўпрычэпам, які перавозіў бітум. ДТЗ адбылося у начы з 1 на 2 жніўня.

«Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі машыну перавернутай уверх коламі, з дэфармаванай кабінай, — распавёў Медыя-Палессю старшы дзяржаўтаінспектар Лунінецкага РАУС Андрэй Канапацкі. — Кіроўца цудам не пацярпеў. Узровень алкаголю ў паветры, якое выдыхнуў кіроўца склаў 1,5 праміле».
МАЗ належыць адной з фірмаў горада Масты Гродзенскай вобласці. Ён заправіў бітумам і вяртаўся дадому. Кіроўца, як мяркуецца, заснуў за рулём.
Паколькі бітум часткова праліўся, на месцы аварыі працавалі прадстаўнікі МНС, Дзяржпрамнагляду па Брэсцкай вобласці, экалагічных службаў.
Работы па падняцці МАЗа працягваліся на працягу ўсяго дня 2 жніўня праз вялікую вагу — агульная маса машыны з грузам перавышае 36 тон.
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
-
Пад Магілёвам п'яны мужчына напаў у краме з нажом на падлеткаў
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары