Тры чалавекі загінулі на возеры каля вёскі Вайцехі Пастаўскага раёну.
Трагедыя здарылся ўчора ўвечары. Двое мужчын, вяртаючыся з працы дадому, вырашылі скараціць шлях і пайсці па лёдзе праз возера. Лёд не вытрымаў. Крыкі аб дапамозе пачула сямейная пара, якая рухалася насустрач. Муж і жонка кінуліся ратаваць аднавяскоўцаў, але самі праваліліся пад лёд. Выбрацца на паверхню здолела толькі жанчына.
Па дадзеных абласнога таварыства ратавання на водах, толькі ў лютым ў Віцебскай вобласці загінула на рэках і азёрах восем чалавек, большасць з якіх — аматары зімовай рыбалкі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары