Здарэнні33

Двое бабруйскіх крымінальнікаў пяць гадоў трымалі ў рабстве мужчыну, які кепска выказаўся пра крымінальны свет

Бабруйскія следчыя перадала пракурору для накіравання ў суд справу двух бабруйчан, якіх падазрае ў вымаганні, рабаванні з ужываннем гвалту і выкарыстанні рабскай працы.

Больш за пяць год злачынцы патрабавалі ад мужчыны грошы, пагражалі цялеснымі пашкоджаннямі, прымушалі яго да бясплатнай працы. Прычынай стала неабачлівае выказванне мужчыны адносна мясцовай крымінальнай супольнасці.

Што цікава, злачынцы не з’яўляліся сябрамі групоўкі, адносна якой выказваўся мужчына.

Аферысты патрабавалі ў ахвяры вырабіць помнік (цаной не менш за 600 даляраў) на магілу бацькі аднога з іх, прадставіць ім выпіўку і прадукты харчавання, браць на сваё імя крэдыты на бытавую тэхніку (банкі ў крэдытах адмаўлялі). Пасля патрабавалі з яго няісны доўг, вымушалі падпісаць распіскі ў тым, што пацярпелы пазычаў у іх грошы. Пра свае патрабаванні яны нагадвалі гвалтам і пагрозамі расправы. Затым сталі прымушаць і да бясплатнай працы. Акрамя таго, адзін з абвінавачаных скраў у пацярпелага торбу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні7

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні7

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць