Навука і тэхналогіі55

Чалавецтва вычарпала свае рэсурсы на гэты год

З 14 жніўня мы шкодзім планеце.

Шкада планету, прыгожая была. А хутка нам і дзвюх такіх будзе мала. Фота: TheLostCrusader via reddit

Ад сённяшняга дня чалавецтва спажывае рэсурсы, што Зямля не зможа аднавіць за гэты год, сцвярджае Global Footprint Network.

Існуе пэўны ліміт рэсурсаў, які Зямля можа аднавіць. На год гэты ліміт такі, што сённяшняе чалавецтва спажыла ўсе «дапушчальныя» рэсурсы ўжо 13 жніўня. Упершыню мы «пераступілі рысу» ў 1970 годзе.

З таго часу людзей на Зямлі стала на 95% больш, а пазваночных жывёл — менш на 52%, сцвярджаюць эколагі.

Умоўная рыса ўлічвае толькі патрэбы чалавека ў рэсурсах — патрэбы іншых жывых істот нават не ўлічваюцца, а ў іх мы таксама адбіраем рэсурсы ды шкодзім ім сваёй дзейнасцю (хаця ўва многім ад іх залежым).

Яшчэ 15 год таму мы дасягалі ліміту 4 кастрычніка. Сёння мы выкарыстоўваем столькі рэсурсаў, колькі магла б нам даць не адна, а 1,6 Зямлі. Час перасяляцца на большую ў 1,6 раз за нашую планету «Зямлю 2.0»? Не.

Эколагі сцвярджаюць, што калі развіццё эканомікі будзе ісці звычайнымі тэмпамі, нам не хопіць і «Зямлі 2.0» — ужо ў 2030-м нам спатрэбіцца двайная колькасць рэсурсаў Зямлі. Праўда, калі скараціць на траціну вугляродныя выкіды (гэта палова нашага «следа» на Зямлі), да 2030 года мы можам «уціхамірыцца» да 1,5 Земляў.

З сённяшнімі тэмпамі росту эканомікі ў 2030-м мы вычарпаем «дапушчальную» норму 20 чэрвеня, але калі скароцім вугляродныя выкіды на траціну, — то толькі 16 верасня.

Змену клімату праз дзейнасць чалавецтву назваў галоўнай пагрозай чалавецтву прэзідэнт ЗША Барак Абама. Нядаўна ён прапанаваў план, паводле якога Штаты маюць на траціну скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года. Але ці выканае ЗША план пры наступных прэзідэнтах і ці паследуе за Амерыкай астатні свет, невядома.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць