Надвор'е11

Заўтра зноў спёка

У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 14°C, максімальная днём 23.. + 29°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак захаваецца цёплае надвор'е.

28 жніўня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Кіеўскай вобласцю, і толькі на паўночным захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Польшчы. Чакаецца пераважна без ападкаў надвор'е, толькі днём месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткія дажджы. Тэмпература паветра ноччу +10.. + 17°C, днём +25.. + 30°C, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да + 32 ° C.

29 жніўня надвор'е абумовіць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з паўночна-заходніх раёнаў Беларусі на ўсход. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +13.. + 18°C, днём максімум складзе 20.. + 25°C, месцамі яна павысіцца да + 27°C.

Каментары1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць