Карэспандэнтка расійскай газеты «Комсомольская правда» Галіна Сапожнікава заявіла, што Літва забараніла ёй уезд на пяць гадоў. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармацыйныя рэсурсы.
Сапожнікава 26 жніўня ехала з Таліна ў Вільню. Яна мае пастаянны від на жыхарства ў Эстоніі. Пасля таго як журналістка ад'ехала ад аэрапорта Вільнюса, яе спыніў памежны патруль і ўручыў паперу аб прызнанні яе на пяць гадоў непажаданай персонай у Літве, паведаміла журналістка.
Рэдакцыя газеты адправіла зварот у расейскае МЗС.
Каментары