Яна істотна страціць пазіцыі ў рэйтынгу WTA.

Фота: Robert Prange / Getty Images
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№32 у рэйтынгу WTA) з-за траўмы знялася з матча 1/32 фіналу турніру WTA-1000 у Маямі.
Такім чынам, яна не здолела абараніць ачкі, заваяваныя летась за выхад у паўфінал гэтага ж турніру.
Паводле папярэдніх падлікаў, пасля завяршэння спаборніцтваў у Маямі экс-першая ракетка свету апусціцца як мінімум на 47-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу (зараз яна 32-я).
Першая ракетка свету Арына Сабаленка сёння вечарам па мінскім часе на турніры ў Маямі згуляе з румынкай Аленай Габрыэлай Русе.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары