Вайна33

На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц

На вайне ва Украіне знік грамадзянін Беларусі Андрэй Кулага, які ваяваў на баку Расіі. Як паведамілі «Радыё Свабода» ў праекце «Не жди меня из Украины», па дапамогу ў пошуках звярнулася яго дачка Таццяна.

Шаўрон ПВК «Ястраб»

«2 кастрычніка 2024 года ён пайшоў. У 8:30 раніцы ён здаў тэлефон і з гэтага дня больш ніколі не выходзіў на сувязь», — паведаміла дзяўчына.

Паводле інфармацыі праекта, Андрэй Кулага нарадзіўся 2 чэрвеня 1979 года і жыў у Магілёве. У верасні 2024 года ён падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампаніяй «Ястраб», ваяваў пад пазыўным «Алекс». З 6 лютага 2025 года яго лічаць зніклым без вестак.

У 2024 годзе Андрэя Кулагу шукалі пры дапамозе пошукава-выратавальнага атрада «Фенікс». Згодна з тагачаснай аб'явай, ён знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу, а з кастрычніка знік. Сярод асаблівых прыкмет там пералічвалі татуіроўку на плячы ў выглядзе шчыта і мяча з подпісам «Связь».

Новыя абвесткі пра яго пошук пачалі размяшчаць у студзені 2025 года, але ўжо 19 студзеня пад адной з такіх публікацый аўтарка дапісала каментар «знойдзены, жывы».

Што вядома пра ПВК «Ястраб»

У лютым 2023 года ва Украіне заявілі, што ў Расіі стварылі ПВК «Ястраб», каб нібыта выціснуць ПВК «Вагнер» і яе заснавальніка Яўгена Прыгожына з інфармацыйнай прасторы.

Але ПВК «Ястраб» дзейнічае з 2014 года, хоць афіцыйна яе зарэгістравалі толькі ў 2018 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнік кампаніі — Аляксей Марушчанка. Спачатку яна пазіцыянавала сябе як «падраздзяленне перамоўнікаў». Афіцыйны статут ПВК прадугледжвае 46 відаў дзейнасці, але асноўны — «дзейнасць у расследаванні».

У публікацыях, прысвечаных гэтай кампаніі (якіх няшмат), сцвярджаецца, што яна займаецца суправаджэннем і аховай каштоўных грузаў, суправаджае марскія караблі, ахоўвае аб'екты нафтагазавай прамысловасці, масавыя мерапрыемствы, а таксама садзейнічае «пошуку зніклых без вестак у небяспечных раёнах і зонах баявых дзеянняў і садзейнічае ў абмене палоннымі».

У той жа час сам Аляксей Марушчанка сцвярджае, што байцы ПВК «Ястраб» ваявалі ў Сірыі, Лівіі, а з 2014 года на ўкраінскім Данбасе.

У верасні 2022 года ў складзе ПВК было 150 наймітаў. Пра цяперашнюю колькасць дакладнай інфармацыі няма.

Адразу пасля падпісання кантракту кіраўніцтва ПВК абяцае пералічыць найміту 1,8 мільёна расійскіх рублёў, а далей выплачваць ад 210 тысяч кожны месяц.

Раней стала вядома пра знікненне без вестак ва Украіне беларусаў Яўгена Ільіна, Міхаіла Шалгуна, Сяргея Аўсяннікава, Дзмітрыя Губіцкага. Яшчэ адзін беларус — Ігар Хасанаў, якога шукалі сваякі, пазней знайшоўся з раненнем у адным з шпіталяў у акупаванай частцы Луганскай вобласці. Усе яны ваявалі на баку Расіі.

Каментары3

  • старый литвин
    21.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • цыкада
    21.03.2025
    уехал на концерт к кобзону
  • Проста жыхар
    21.03.2025
    Ужо нават не цікава. Адзінае, што "знік без вестак" — значыць не памёр, і сваякі не маюць права атрымання кампенсацыі. Але гэта ўжо іх праблема, што выгадавалі дурня.

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць