Грамадства22

Мінаховы здароўя: Самыя небяспечныя імпартныя тавары — прадукты харчавання, цацкі і бытавая хімія

За апошні месяц у межах дзяржаўнага санітарнага нагляду парушэнні пры абароце тавараў замежнай вытворчасці выяўленыя на кожным трэцім аб'екце праверкі. Аб гэтым паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. 

«Практычна ўся выяўленая ў межах дзяржсаннагляду прадукцыя, якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, суправаджалася аформленымі самімі вытворцамі ці імпарцёрамі дакументамі аб ацэнцы адпаведнасці на яе серыйны выпуск (дэкларацыя або сертыфікат адпаведнасці)», — гаворыцца ў паведамленні. 

Сярод найболей няякасных і небяспечных імпартных тавараў Міністэрства аховы здароўя выдзеліла харчовыя прадукты (бакалейныя тавары: прыправы, макароны, чыпсы), сухафрукты і арэхі, кандытарскія вырабы і піва. У іх выяўляюцца парушэнні патрабаванняў па мікрабіялагічных паказчыках — наяўнасці цвілі, бактэрый групы кішачнай палачкі, дражджэй, па ўтрыманні не ўказаных на маркіроўцы кансервантаў і фарбавальнікаў, арганалептыцы. 

Парушэнні якасці дзіцячых цацак датычацца неадпаведнасці патрабаванням па ўзроўні гуку і ўтрыманні фармальдэгіду; сродкаў бытавой хіміі — па вадародным паказчыку рH і індэксе таксічнасці; сродкаў асабістай гігіены — па вадародным паказчыку рH і арганалептыцы (афарбоўванне воднай выцяжкі); вырабаў лёгкай прамысловасці, прадукцыі для дзяцей — па гіграскапічнасці, укладанні хімічных валокнаў; вадкасцяў для мыцця шкла з нізкім замярзаннем — па ўтрыманні метылавага спірту; парфумерна-касметычнай прадукцыі — па мікрабіялагічных паказчыках. 

За выяўленыя парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства забаронена рэалізацыя больш як 13 тон імпартных харчовых прадуктаў і больш за 350 партый тавараў нехарчовай групы, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці больш за 3 тысячы адказных асоб, на 320 аб'ектах абмежавана рэалізацыя асобных відаў тавараў. 

Нагадаем, 27 жніўня набыла моц пастанова ўрада № 666, якая прадугледжвае абавязковую дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу прадукцыі замежнай вытворчасці. Паводле меркавання прадстаўнікоў бізнесу, новыя ўмовы надзвычай ускладняюць імпарт тавараў у Беларусь. 

У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што гэта пастанова скіравана «ў першую чаргу на абарону здароўя насельніцтва ад небяспечных імпартных тавараў» і дзейнасць па наглядзе за выкананнем санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры абароце прадукцыі будзе працягнута.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць