Спорт

Білеты на матч БАТЭ — «Рома» ў Мінску раскупілі за гадзіну

22 верасня ў продаж у Барысаве і Мінску паступілі каля 700 квіткоў на футбольны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і італьянскай «Ромай» (ён пройдзе 29 верасня на «Барысаў-Арэне»).

А 10-й гадзіне квіткі пачалі прадаваць у мінскім офісе «Цікетпро». Купіць іх змаглі тыя, хто займаў чаргу ад 6-й да 8-й гадзіны. Гэта менш за 100 чалавек. Неўзабаве пасля 11-й у касе білетаў не стала.

Больш за палову заўзятараў, якія стаялі ў чарзе, на футбол не патрапяць. Паколькі ў адныя рукі прадавалі не больш за два квіткі, атрымліваецца, што ў сталіцы рэалізоўвалі каля 200 білетаў. Астатнія 500 мусілі сёння прадаць у касах «Барысаў-Арэны».

Як паведамлялася, раней квіткі на ўсе хатнія матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў барысаўчан былі імкліва прададзеныя. Яшчэ 700 білетаў з'явіліся пасля таго, як УЕФА адмовілася ад сваёй квоты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць