Надвор'е11

Лета скончылася: на выходных будзе халодна, месцамі моцныя дажджы

У выходныя ў Беларусі пахаладае, пойдуць дажджы, будзе дзьмуць паўночны вецер.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

Паводле яго слоў, надвор'е будуць фарміраваць актыўныя атмасферныя фронты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. 

У суботу часам дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—18°С, максімальная днём плюс 13—20°С, па паўднёвым усходзе яшчэ пакуль цёпла плюс 21—26°С. 

У Мінску часам дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём з пераходам на паўночны 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14—16°С, максімальная днём плюс 16—18°С. 

У нядзелю часам дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—13°С, максімальная днём плюс 11—17°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 14—16°С, днём плюс 18—20°С.

У Мінску часам дождж, магчымая навальніца. Вецер паўночны 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9—11°С, максімальная днём плюс 11—13°С. 

«Далей дажджоў стане менш, але паніжэнне тэмпературы працягнецца. Да канца верасня надвор'е ў краіне будуць вызначаць няўстойлівыя халаднаватыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы», — паведаміў сіноптык. 

У панядзелак месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—10°С, максімальная днём плюс 10—16°С. 

У аўторак месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—10°С, максімальная днём плюс 8—13°С. 

У сераду месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—8°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; максімальная тэмпература днём плюс 8—15°С.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол41

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Усе навіны →
Усе навіны

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў4

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі2

Двое пажылых амерыканцаў уключылі абагравальнік на 1000 градусаў і загінулі8

Ці можна са сваёй ежай у кіно — юрыстка патлумачыла на канкрэтным прыкладзе

Украіна паспяхова атакавала аэрадром Барысаглебск пад Варонежам

Памёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю10

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня5

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол41

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць