Культура99

Выйшаў насьценны перакідны каляндар да 90-годзьдзя БНР: «1918—2008»

Каляндар зьмяшчае фатаздымкі старшыняў Рады і Ўраду, іх біяграфічныя зьвесткі, выявы найбольш вядомых дакумэнтаў, паштовых марак 1918-1920 гг. ды інш.

Каляндар зьмяшчае дванаццаць фотаздымкаў: усіх васьмі старшыняў Рады БНР: Янкі Серады, Язэпа Лёсіка, Пётры Крэчаўскага, Васіля Захаркі, Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жука‑Грышкевіча, Язэпа Сажыча ды Івонкі Сурвіллы, а таксама чатырох старшыняў Ураду БНР, што дзейнічаў у Беларусі: Язэпа Варонкі, Антона Луцкевіча, Рамана Скірмунта, Вацлава Ластоўскага.

Каляндар выйшаў пры падтрымцы ЗБС «Бацькаўшчына» і Рады БНР. Прадмову да календара напісалі першы намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і радны БНР, гісторык Янка Запруднік. Укладальнікі календара: Алег і Натальля Гардзіенкі

У прадмове яны зазначаюць:

Ідэя календара, прысьвечанага ўгодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, нарадзілася колькі гадоў таму, але толькі зараз атрымала сваё ўвасабленьне. (…) Выданьне склалі, фактычна, два асобныя календары: адзін актуальны на 2008 г., другі гістарычны на 1918 г. Апошні дазволіць больш яскрава адчуць храналягічныя асаблівасьці падзеяў, зьвязаных зь першым годам гісторыі БНР. (…)

Характар выданьня не дазваляе ахапіць усіх дзеячаў, таму засяродзіліся на кіраўніках Ураду і Рады БНР. Праўда, у выпадку паваеннага пэрыяду давялося абмежавацца выключна старшынямі Рады (як найбольш уплывовай, у параўнаньні з Урадам, структуры тагачаснай БНР). Захаваная храналягічная пасьлядоўнасьць асобаў у найвышэйшым кіраўніцтве БНР. Да таго ж зробленая спроба падаць найбольш дакладныя на сёньня біяграфічныя зьвесткі дзеячаў.

Таксама на старонках календара прадстаўленыя выявы арыгінальных аўтографаў кіраўнікоў БНР і дакумэнты ды выданьні з фондаў Беларускага Дзяржаўнага архіву‑музэю літаратуры й мастацтва, Музэю гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ды прыватных збораў. Адметнасьцю выданьня ёсьць таксама выкарыстаньне на яго старонках арыгінальных паштовых марак БНР 1918—1920 гг. і паваеннага часу з калекцыі Беларускай бібліятэкі й музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане (выявы падаюцца з захаваньнем арыгінальных памераў).

Каляндар памерам А4, каляровы, двухбаковы. З адваротнага боку дадаецца біяграма таго ці іншага дзеяча БНР, а таксама каляндар гэтага месяца ў 1918 г.

* * *

Каляндар можна пабачыць і памацаць на Ўправе БНФ, сядзібе ТБМ, Акадэмкнізе, хутка зьявіцца на knihi.net.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні3

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА8

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні3

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць