Фільм Сяргея Лазніцы «Імперыум» атрымаў галоўную ўзнагароду Лонданскага кінафестывалю
Журы адзначыла, што «Імперыум» дазваляе па-новаму паглядзець на жыццё ў Савецкім Саюзе да яго распаду.

Дакументальны фільм «Імперыум» украінскага рэжысёра беларускага паходжання Сяргея Лазніцы атрымаў узнагароду за найлепшы фільм на 70‑м Лонданскім кінафестывалі Брытанскага інстытута кіно (BFI), піша «Медуза».
«Імперыум» складаецца з архіўных кадраў, знятых італьянскімі дакументалістамі ў СССР у 1970‑х гадах. Лазніца знайшоў гэтыя кінастужкі ў Рымскім архіве аўдыявізуальных матэрыялаў рабочага і дэмакратычнага руху (AAMOD).
Фільм пачынаецца з параду на Краснай плошчы, а затым паказвае гледачам паўсядзённае і святочнае жыццё іншых рэгіёнаў краіны.
Журы адзначыла, што «Імперыум» дазваляе па-новаму паглядзець на жыццё ў Савецкім Саюзе да яго распаду.
«Фільм прапануе шырокі погляд на жыццё краіны з яе незвычайна разнастайным сацыяльным і культурным асяроддзем, многія бакі якога рэдка траплялі на экран», — гаворыцца ў заяве.
Каментары
))) Сумніўная вартасць падобнай хуууууу творчасці
А пад якую "дэпію" можна пагардліва падвесці ўсіх нас, якія жывуць у перыяд 1994-20...?
І, нарэшце, адкуль вытокі вашага "не чытаў, але асуджаю"? Ці не з той жа "дэпіі"?
Жылі адчувалі тварылі ...
Жылі шмат адчувалі меней тварылі ....
Тварылі ...есць прозвішча якія узгадваю да твораў якія вартыя да якіх вяртаюцца але якое дачыненне гэта мае да хуууутворчасці Лазніцы
Гэта як " старыя песні аб галоўнам" ці " якую краіну згубілі" " злачынства 20 века" я нарадзілся у сесесесер...а пасля салаўеў стрэлков міхалков познер...Обратно в СССР )))Бітлы)))))????? Не Берія сталін гулаг...
Таксама нарадзілся прі " сесесере" але па першае у Бабруйску Беларусь ..
Чытал шмат ад Пастэрнака Тріфанава да Гессе Міллера.....
Лазніца гэта кампілятар адкідае жахі злачынства сартыруе застаецца сіропчык віньеткі ...як людзі хавалі Сталіна душылі адзін воднага якія пачуцця любоў Якая Асоба Эпоха?))5