Грамадства1414

Уладальнік маёнтка ў Красках: Хайтэкаў тут не будзе, хачу аднавіць усё, як было пры панах…

Расейскі прадпрымальнік Вадзім Селіхаў аднаўляе маёнтак роду Сегеняў у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёну. Марыць пажыць у маёнтку на пэнсіі і зрабіць яго прывабным для беларускіх і замежных турыстаў.

Расейскі прадпрымальнік Вадзім Селіхаў набыў маёнтак у Красках з аўкцыёна на пачатку 2010 году за сто тысяч даляраў. Сегені збудавалі яго напачатку дваццатага стагодзьдзя, праўда, пажыць тут як сьлед ня здолелі — гісторыя склалася так, што давялося зьехаць, пакінуць радзіму і пазьней сюды не вярнуцца. Найбольшай цікавосткай нэагатычнага маёнтка зьяўляецца вежа з зубчатымі парапэтамі і сьцяжком-флюгерам, якая ўпрыгожвае адзін з кутоў маёнтка.

За гэты час маёнтак перажыў дзьве сусьветныя вайны, польскую і савецкую ўлады, нямецкую акупацыю і ў незалежную Беларусь унікальны помнік на беразе Зяльвянкі патрапіў, як пісалі адмыслоўцы, у жудасным стане. Паводле ўмоваў аўкцыёна, плянавалася, што аб’ект павінны аднавіць да 2017 году. Сёньня гэтая дата падаецца нерэальнай, паколькі працы па аднаўленьні маёнтка яшчэ вельмі і вельмі шмат.

Спадар Селіхаў да таго ж вельмі скрупулёзна ставіцца да аднаўленьня будынку, запрашае лепшых адмыслоўцаў, кансультуецца. Цікаўлюся ў яго: ці не шкадуе, што выдаткаваў вялікія грошы на набыцьцё маёнтка, паколькі ўкладаць у яго аднаўленьне давядзецца, магчыма, у разы яшчэ болей?

— Ды не, я ведаў, што раблю, і ў Беларусі заўсёды хацеў жыць. Я сюды прыяжджаю ўжо 25 гадоў, у мяне тут сябры. І заўсёды была мара нешта такое тут набыць і аднавіць. Зразумела, што тут вельмі шмат працы, бо маёнтак быў у вельмі жудасным стане. І рэстаўрацыйны праект доўга рыхтуецца. Да ўсяго, гэты будынак будаваў нейкі цікавы архітэктар: вежа вісіць там на дзьвюх сьценах. Ну а што: вочы баяцца, а рукі робяць.

Селіхаў тлумачыць, што маёнтак зьяўляецца помнікам архітэктуры дзяржаўнага значэньня, а гэта ў сваю чаргу азначае, што працы па рэстаўрацыі будынку павінны весьціся пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка, што дадае яшчэ большай адказнасьці. Хутка, паводле яго словаў, рэстаўрацыйны праект будзе зацьверджаны, прычым, з канкрэтнымі тэрмінамі ягонай здачы.

У гэтым сэнсе якраз мяне цікавіць — ці падчас рэстаўрацыі максымальна захаваецца аўтэнтычнасьць маёнтка і іншых забудоў, якія месьцяцца побач? Гаспадар адказвае, што гэта ягоная асноўная ідэя:

— Тут вельмі складаная архітэктура, а зьвестак пра маёнтак практычна не захавалася. Мы рабілі запыты ў архівы Польшчы, Пецярбурга, Масквы — паўсюль, я нават на аўкцыёнах купляў здымкі, але інфармацыі ўсё роўна вельмі мала. Тым ня менш я спрабую аднавіць усё, як было, каб людзі змаглі пабачыць ягоную аўтэнтычнасьць. Хайтэкаў тут ня будзе, усё будзе адноўлена блізка да таго, як было пры панах.

— Тут вельмі шыкоўны парк, на ягонае аднаўленьне высілкаў патрэбна ня меней, чым на будынкі?

— Калі я сюды прыйшоў першы раз, парку ўжо не было, паўсюль былі зарасьнікі, дрэвы загінулі, бо парк нават не прадуваўся. Мы з навуковым кіраўніком зрабілі здымкі, зацьвердзілі ў Міністэрстве культуры. Тут зьнесьлі каля 600-700 дрэваў, якія саманасеяліся ў свой час. А дэкаратыўных дрэваў наагул ужо не было, яны былі страчаныя яшчэ за савецкім часам. Тут засталося толькі пяць відаў дрэў, а было — сорак. І таму я маю намер усё гэта таксама аднаўляць. Зараз рыхтуецца праект, і я буду высаджваць саджанцы тых дрэваў, якія тут былі першапачаткова.

Цікаўлюся ў спадара Селіхава, што ён плянуе зрабіць у маёнтку калі яго адновіць?

— Спачатку галоўнае — адрэстаўраваць. Вы паглядзіце, тут ня толькі гэты будынак, а мы ўжо адрэстаўравалі флігель, аранжэрэю, лазьню, а там яшчэ стаяць канюшні — комплекс вялікі, а жыцьцё праходзіць хутка. Я ня ведаю, калі зараз падумаю зрабіць тут нейкую аграсядзібу, а праз пяць гадоў пляны могуць зьмяніцца і захочацца зрабіць гатэль. Тут будзе нешта для людзей, я ня буду тут жыць адзін. Магчыма гэта будзе гатэль для беларускіх і замежных турыстаў. Пакуль такія пляны.

Цікаўлюся ў спадара Селіхава, ці мае ён беларускія карані, ці прызвычаіўся да беларускае вёскі, беларускае мовы і тутэйшага ладу жыцьця?

— У мяне тут вельмі добрыя сябры, каранёў няма, і я прыяжджаю сюды ўжо каля 30 гадоў, мне тут вельмі падабаецца і клімат і людзі. А людзі асабліва тут вельмі добрыя, гэта як трапляеш у тыя часы, калі хатаў ніхто не зачыняў. Я вельмі добра памятаю тыя часы, а мы жылі на Поўначы, людзі таксама былі добрыя, не было злосьці. І вось тут я ўсё гэта пабачыў цяпер. Я тут ўсё пакідаю на двары і тэхніку і дзьверы часта не зачыняю. У мяне людзі працуюць тут 5 гадоў, прычым, самыя розныя і нічога нідзе не згінула.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў7

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць