Свет33

Bloomberg назваў 50 самых уплывовых людзей на сусветным рынку

Bloomberg Markets апублікаваў свой пяты штогадовы рэйтынг 50 самых уплывовых людзей свету.

На першым месцы — кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джэнет Елен. Другое месца заняў прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін, трэцяе — генеральны дырэктар Apple Цім Кук.

Як адзначае выданне, у гэтым спісе былі аб'яднаныя людзі розных прафесій: нехта з іх заснаваў кампанію, а хтосьці кіруе ўсёй эканомікай або нават дзяржавай. Пры гэтым усіх іх аб'ядноўвае той поспех, якога дамогся кожны з іх у сваёй сферы дзейнасці.

Джэнет Елен, фота investopedia.com

Джэнет Елен ужо ўвайшла ў гісторыю, стаўшы першай жанчынай на чале Федэральнай рэзервовай сістэмы. Менавіта ёй трэба будзе кіраваць амерыканскім казначэйствам, калі сусветная эканоміка толькі пачынае адыходзіць ад фінансавага крызісу. Знаходзячыся пад велізарным псіхалагічным ціскам, Джэнет Елен, як адзначае Bloomberg Markets, карыстаецца дэвізам «захоўвай спакой і рухайся далей».

Сі Цзіньпін, фота AP

Не лягчэй, на думку Bloomberg Markets, цяпер прыходзіцца прэзідэнту Кітая Сі Цзіньпіну. Другая па велічыні эканоміка свету працягвае губляць былыя тэмпы росту, аказваючы ўплыў практычна на ўсе астатнія рэгіёны і галіны прамысловасці. Шмат у чым ад дзеянняў кіраўніка КНР і яго ўрада залежыць бліжэйшую будучыня сусветнай эканомікі. Менавіта таму ён і заняў у рэйтынгу другі радок.

Цім Кук, фота telegraph.co.uk

Услед за ім размясціўся генеральны дырэктар, мабыць, самай ўплывовай кампаніі свету — кіраўнік Apple Цім Кук. Змяніўшы на гэтай пасадзе заснавальніка карпарацыі Стыва Джобса ў 2011 годзе, спадар Кук здолеў за гэты час дамагчыся падваення рынкавай капіталізацыі Apple і значнага павелічэння прыбытку кампаніі. Продажы iPhone б'юць рэкорды, а брэнд з'яўляецца самым дарагім у свеце.

У дзясятку самых уплывовых людзей свету таксама ўвайшлі папа Францішак, інвестары-мільярдэры Лары Фінк і Уорэн Бафэт, прэзідэнт ЗША Барак Абама, гендырэктар Goldman Sachs Лойд Бланкфейн, канцлер Германіі Ангела Меркель і сузаснавальнік Linkedin Рыд Хофман.

Поўны спіс можна паглядзець тут.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч2

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

У Віцебску былога рэктара ВНУ будуць судзіць за незвычайнае злачынства — ён прыдумляў студэнтаў

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць