Свет33

Навукоўцы: Курэнне заб'е траціну маладых кітайцаў

Курэнне ў хуткім часе можа стаць прычынай заўчаснай смерці траціны маладых людзей у Кітаі. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Оксфардскага універсітэта, Кітайскай акадэміі медыцынскіх навук і Кітайскага цэнтра па кантролі за захворваннямі.

AP

Вынікі даследавання, апублікаванага ў часопісе Lancet, сведчаць, што дзве траціны маладых мужчын у Кітаі пачынаюць курыць, не дасягнуўшы 20 гадоў. І ў палове выпадкаў курэнне стане прычынай заўчаснай смерці.

Даследаванні праводзіліся двойчы, з перапынкам у 15 гадоў, і ахапілі некалькі сотняў тысяч людзей.

Калі лік курцоў у Кітаі не будзе скарачацца, то смяротнасць, звязаная з курэннем, да 2030 года дасягне двух мільёнаў чалавек у год. Аўтары дакладу называюць гэта «эпідэміяй заўчаснай смяротнасці».

«Каб спыніць хвалю смерцяў, трэба кінуць [курыць]. А калі вы яшчэ маладыя, не пачынайце», — кажа навуковец Рычард Пэта з Оксфардскага універсітэта.

Паводле даследавання, за апошні час колькасць мужчын-курцоў у Кітаі значна павялічылася, і прапарцыйна гэтаму расце колькасць смерцяў ад захворванняў, выкліканых курэннем. У той жа час маладыя жанчыны ў краіне менш схільныя да курэння.

Улады Кітая ўжо выказваюць сваю занепакоенасць. З 1 чэрвеня гэтага года ў Пекіне ўступіла ў сілу забарона на курэнне ў грамадскіх месцах.

Новы закон забараняе курыць у рэстаранах, установах і грамадскім транспарце ў Пекіне. Тысячы інспектараў будуць сачыць за яго выкананнем. Парушальнікам пагражае штраф у 200 юаняў (32 даляра).

Аднак эфектыўнаму выкананню закона перашкаджае папулярнасць курэння сярод насельніцтва, а таксама той факт, што продаж цыгарэт прыносіць значныя прыбыткі дзяржаве.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заяўляе, што ў цэлым у свеце прыкладна палову курцоў чакае заўчасная смерць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць