Эканоміка99

У Беларусь вязуць корпус рэактара для першага блока Астравецкай АЭС

На расійскім заводзе «Атаммаш», які размешчаны ў горадзе Валгадонску, 14 кастрычніка адгрузілі корпус ядзернага рэактара для першага энергаблока Астравецкай АЭС.

cdn.trend.az

Як паведамляе РІАН, этап транспарціроўкі зойме 70 дзён. Спачатку корпус рэактара даставяць на прычал Цымлянскага вадасховішча ў Валгадонску. Адтуль ён пройдзе ўверх спачатку па Волга-Данскім канале і Волзе, а затым Волга-Балтыйскім канале, Анежскім возеры, рацэ Свір, Ладажскім возеры, рацэ Волхаў да прычала ў Вялікім Ноўгарадзе. Затым па чыгунцы корпус рэактара даставяць да пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС.

Корпус рэактара важыць больш за 330 т, яго вышыня 13 м, дыяметр 4,5 м. Ён уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным дном, усярэдзіне якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя прылады. Таўшчыня сценак рэактара складае ад 200 да 400 мм.

Як раней паведамляла БЕЛТА, гідраўлічныя выпрабаванні рэактара былі паспяхова завершаныя ў канцы верасня.

Згодна з генеральным кантрактам да мантажу ядзернага рэактара плануецца прыступіць ў 2016 годзе. Узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе.

Гэты корпус рэактара — першы, выраблены «Атаммашам» амаль пасля 30-гадовага перапынку. У постсавецкі перыяд завод перажываў цяжкія часы і ледзь не закрыўся. У 2012 годзе «Атаммаш» увайшоў у склад машынабудаўнічага дывізіёна Расатама, пасля чаго на заводзе была запушчаная праграма аднаўлення вытворчасці абсталявання АЭС.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць