Ва ўсім Уруччы адключылі ацяпленне і гарачую ваду, дзеці ў садках сядзяць у пухавіках
«Сын у садку не здымае пухавіка, — напісаў чытач «Нашай Нівы» Мікалай, што жыве на вуліцы Гінтаўта ва Уруччы. — А жонка ў мяне доктарка. І ёй даводзіцца мыць рукі ў халоднай вадзе перад кожным пацыентам. Гэта чацвёртае адключэнне гарачай вады за лета-восень!» — наракае ён.
Ваду адключалі на 2 тыдні, потым на 3 дні, потым яшчэ на 3 дні, і вось гэта — чацвёртае.
«Выбары прайшлі - можна адключаць ацяпленне?» — абураецца чытач.
Як стала вядома, мінскі раён Уручча цалкам адключаны ад ацяплення і гарачай вады — і жылыя дамы, і садкі, і паліклінікі.
Адключэнне ажыццяўляецца дзеля вялікай будоўлі. Рэч у тым, што на ўчастку цепламагістралі №55 на аб'екце «Транспартная развязка праспект Незалежнасці — вуліца Філімонава» ажыццяўляюць урэзку. Гаворка пра новую транспартную развязку каля Нацыянальнай бібліятэкі, якую фінансуе «Газпром».
-
Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў
-
Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык
-
Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР
Каментары