Меркаванні1010

«Зачапіла капітальна гэная філфачка, і ўжо не адпусця»

Я ж ціпа з горада, з Маладэчнага… Пяскі, Лясныя, Геленова — там круціўся. Канец школы і пачатак інстытута стараўся гаварыць чыста па­-рускаму, каб не думалі, што калхознік. Асабліва на першым курсе гістарычнага факультэта педінстытута.

Спадабалася была мне адна дзевачка. Нават імя не згадаю цяпер. Жыла ў абшчазе. З філфака. Ведаючы англійскую мову і трохі лацінскіх словаў — пераклад слова «філфак» на цяперашні розум даволі камічны. Але тады ўсё было ў рамонках.

А дзевачка была будушчым прыпадавацілем рускага языка, і ўжэ на трэцім курсе! І вот мяне запрасіла яна на вячэру ў абшчагу філфака, а я спазніўся — на трэніроўку, у бібліятэку, тралейбусамі, туды­сюды — спазніўся капітальна, але явіўся.

І заходжу я такі з букецікам у пакой, здраствуйце вам, і ўсё такое, а яна мне будзе казаць: ну і гдзе ты был! уже все остыло! Я кажу: я был ходіл в бібліотеку. Ха­-ха-­ха! Ты что, по­-русскі не умеешь нормально говоріть? Умею гаварЫць… Ты рэ мягко выговорі! Выгаварываю! Ой, девочкі, вы его послушайте только!..

Карацей, развярнуўся і пайшоў к сабе. І задумаўся. Зло ўзяло!

З другога курса пастанавіў гаварыць толькі па­-беларуску. Быў страшным ультра ў гэтым пытанні. Цяпер хто мне плоця — ясна, гавару і па­-руску з тым і па­-якоўску магу. Але дома, з сябрамі і тымі, каму веру, — толькі па-­беларуску.

Карацей, зачапіла капітальна гэная філфачка, і ўжо не адпусця.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць