Грамадства

Наш адказ ЮНЭСКА

На заклікі рэдакцыі «Нашай Нівы» ўлучыць выданьне ў ліст сусьветных культурных помнікаў ЮНЭСКА дзяржава павінна рэагаваць адэкватна. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

На заклікі рэдакцыі «Нашай Нівы» ўлучыць выданьне ў ліст сусьветных культурных помнікаў ЮНЭСКА дзяржава павінна рэагаваць адэкватна. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Напрыклад, паспрабаваць засунуць у тую кунсткамэру свае артэфакты.

Пэрспэктыва зьяўленьня «НН» у гербарыі ЮНЭСКА, безумоўна, не нясе любімаму рэжыму нічога добрага.

Цяпер кожны турыст, які прыедзе ў Менск, захоча набыць асобнік легендарнай газэты, забясьпечыўшы ёй беспраблемнае існаваньне.

Дзяржава мусіць лякалізаваць ініцыятыву адмарозкаў яшчэ ў эмбрыянальным стане: прапанаваць ЮНЭСКА свае варыянты нематэрыяльных культурных шэдэўраў. Ліст можа быць доўгі і цікавы. Галоўнае тут – паяднаць гэткія фарматы, як надчасовасьць і асаблівасьці палітычнага моманту.

Напрыклад, абвесьціць нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва беларускія заробкі, якія у правінцыі не выходзяць за памер ста зялёных тугрыкаў. На фоне сярэдніх акладаў у суседніх краінах – Літва (500), Польшча (700) – гэткі мізэр будзе выглядаць супэрэксклюзівам і як сьлед прыцягне ў сінявокую акіян турыстаў. Каму не цікава паглядзець, як жа можна пражыць на такія грошы.

Паралельна гэта дазволіць мандарынам мець жалезную адмазку ў тым разе, калі плебс пачне ўзбухаць наконт нізкіх акладаў. «Даражэнькія вы мае, – скажа работнікам роварнага заводу Сідорскі, – ці чулі вы дзе, каб Сыкстынскую капэлю ці які Нотр Дам дэ Пары мадэрнізавалі толькі цераз тое, што камусь там няўтульна праз адсутнасьць кандыцыянэраў паветра? Натуральна, не! Гэта ж помнікі чалавецтва! Тое ж самае і вашыя заробкі. Якімі яны будуць помнікамі, калі мы іх падвысім або выплацім іх згодна з графікам».

Або, напрыклад, у архіў чалавецтва магла б ўвайсьці практыка прэвэнтыўных арыштаў апазыцыянераў за нецэнзурную лаянку. Гэта можа быць паднесена як нейкі культурны рытуал. Уяўляеце турыстычны праспэкт недзе на Захадзе: «Увага! Паляваньне на апазыцыянэраў. Незабывальныя ўражаньні: адсканаваць дысыдэнта ў натоўпе, схапіць і завезьці ў адміністрацыйны суд. Дазваляецца біць і круціць рукі. Ліцэнзія на «вінт» аднаго апазыцыянэра – 4000 баксаў». Мяркую, заходняму бюргеру такое сафары будзе куды цікавейшае, чым, наведаўшыся ў «НН» размаўляць з Акудовічам пра тое, што «яго няма».

Аднак, натуральна, найлепшым культурным аб’ектам, які афіцыйны Менск можа прапанаваць на статус памяткі ЮНЭСКА, мог бы быць Ён. «Апошні дыктатар Эўропы» – хіба гэта не экзатычна? Хеўры турыстаў будуць прыяжджаць да нас, каб паглядзець на такі цуд. Натуральна, гэта будзе вымагаць ад яго іншага этыкету, больш арыентаванага на чаканьні натоўпу, – стандартныя позы, злосныя міны твару, агрэсіўны лексыкон.

Так, будзе цяжка. Аднак існуе яшчэ адзін аргумэнт за тое, каб надаць яму статус памяткі: гэта ж гарантыя ад усялякіх наскокаў апазыцыі. Апошнія будуць прыроўненыя да талібаў, якія бамбардавалі статуі Буды. Як казаў адзіны вядомы кінапэрсанаж: «Хто ж яго пасадзіць? Ён жа помнік».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч37

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў8

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч37

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць