Свет22

Вашынгтон асудзіў візіт Асада ў Маскву да Пуціна

Белы дом выступіў з з'едлівымі каментарамі, падвергнуўшы жорсткай крытыцы прэзідэнта Сірыі Башара Асада за яго візіт у Маскву, а Расію — за сардэчны прыём, аказаны сірыйскаму лідару.

ria.ru

Візіт, які здзівіў многіх, быў нанесены ў аўторак, праз тры тыдні пасля пачатку бамбаванняў расійскіх ВПС у Сірыі па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» і іншых антыўрадавых групоўках.

Асад не пакідаў Дамаск з пачатку ўзброенага супрацьстаяння ў краіне ў 2011 годзе, які забраў, як мяркуюць, больш за чвэрць мільёна жыццяў.

Прымаючы Башара Асада ў Маскве, прэзідэнт Пуцін паслаў Захаду выразны сігнал: Масква з'яўляецца ключавым гульцом на Блізкім Усходзе, і рашэнне сірыйскага канфлікту не можа быць знойдзена без удзелу Расіі.

Прадстаўнік Белага дома Эрык Шульц заявіў, што цяперашнія адносіны паміж Масквой і Дамаскам ставяць пад пагрозу перспектыву палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі.

«Мы лічым, што сардэчны прыём, аказаны Асаду, які ўжываў хімічную зброю супраць свайго народа, разыходзіцца з заяўленай Расіяй мэтай забяспечыць палітычны пераход улады ў Сірыі», - заявіў Шульц.

Прадстаўнік дзярждэпартамента Джон Кірбі са свайго боку адзначыў, што візіт не стаў для яго нечаканасцю.

«Нядзіўна, што Башар Асад прыляцеў у Маскву, улічваючы ўзаемаадносіны Расіі і Сірыі і нядаўна распачатую ваенную актыўнасць, якую Расія вядзе ў Сірыі ў інтарэсах Башара Асада», - заявіў Кірбі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць