Свет

У ПАР студэнты атачылі адміністрацыю прэзідэнта

Тысячы паўднёваафрыканскіх студэнтаў, якія выйшлі на вуліцы ў пятніцу раніцай, пратэстуючы супраць планаў урада падняць плату за навучанне, дайшлі да комплексу урадавых будынкаў у Прэторыі, дзе знаходзіцца адміністрацыя прэзідэнта.

netwerk24.com

Зараз натоўп студэнтаў мітынгуе ля ўваходу ў комплекс, уступаючы ў сутычкі з паліцыяй. Як паведамляюць навінавыя агенцтвы, пратэстоўцы некалькі разоў спрабавалі зваліць металічны плот, навакольны будынак.

Марш студэнтаў пачаўся раніцай у пятніцу. На гэты ж дзень запланавана іх сустрэча з прэзідэнтам Джейкабам Зумай і дэканамі шэрагу ўніверсітэтаў.

Падставай для пратэсту сталі планы ўрада падняць плату за навучанне ў ВНУ. Лідары студэнцкага руху сцвярджаюць, што павышэнне платы пагаршае сацыяльную няроўнасць у краіне, дзе белыя сем'і паводле афіцыйнай статыстыкі зарабляюць у шэсць разоў больш за цемнаскурых. На думку студэнтаў, гэты крок можа адрэзаць шлях да вышэйшай адукацыі для мноства маладых людзей.

Успышкі студэнцкіх пратэстаў у сувязі з планамі ўрада працягваюцца ўвесь тыдзень ва універсітэтах па ўсёй краіне. У сераду паліцыя выкарыстала светлашумавыя гранаты для разгону натоўпу, якая паспрабавала ўзяць штурмам комплекс урадавых будынкаў у Кейптаўне. Таксама шматлікая акцыя пратэсту прайшла ў чацвер у Ёханэсбургу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць