Здароўе11

Украінская дзяўчынка, жыццё якой выратавалі брэсцкія дактары, раней жыла за 7 км ад Запарожскай АЭС

У Брэсце лекары дзіцячай абласной бальніцы выратавалі жыццё 14-гадовай Ані Цвятковай, якая пераехала з бацькамі з Днепрапятроўскай вобласці. Ёй рэкамендавана прайсці абследаванне і, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца аперацыя.

Фото: Shutterstock

У бальніцу Аню даставілі ў цяжкім стане раніцай 13 кастрычніка. Напярэдадні ў яе рэзка павысілася тэмпература, ванітавала з крывёю.

«Тут сур'ёзнае захворванне печані, — паведаміў загадчык хірургічнага аддзялення бальніцы Сяргей Галубіцкі. — У дзяўчынкі была значная страта крыві — каля паўтара літра. Спатрэбілася пераліванне крыві, а таксама замяняльнікі крыві, дарагія прэпараты. Ёй патрэбна далейшае абследаванне ў Мінску, дзе магчыма правядзенне аперацыі».

Паводле спецыяліста, крывацёк можа паўтарыцца ў любы момант і кожны паўторны пагражае не толькі пагаршэннем стану дзіцяці, але і небяспечны для яе жыцця.

Улічваючы, што юная пацыентка і яе бацькі — грамадзяне Украіны, ім давялося часткова аплаціць знаходжанне ў дзіцячай абласной бальніцы. Абследаванне ў сталічным дзіцячым хірургічным цэнтры і аперацыя, паводле заканадаўства Беларусі, таксама не будуць бясплатнымі.

У Камянецкі раён ўкраінская сям'я, у якой выхоўваюцца чацвёра дзяцей, пераехала на пачатку кастрычніка.

У Ані ёсць два браты, 16 і 4 гадоў, і паўтарагадовая сястрычка. Бацька Сяргей Мікалаевіч уладкаваўся на працу ў мясцовую гаспадарку, якая дала перасяленцам жыллё.

«Кажуць, што без аперацыі ў нашым выпадку наўрад ці абыдзецца. Але найперш трэба прайсці абследаванне, даведацца, што гэта за захворванне і чым яно справакавана, — распавёў бацька. — Ва Украіне Аня была на абследаванні, але пра тое, што за хвароба, лекары нічога канкрэтнага нам не казалі. Мы не ведалі, куды звяртацца. Ва Украіне зараз іншыя праблемы, не медыцынскія».

«Мы жылі за 7 кіламетраў ад Запарожскай АЭС, — растлумачыў Сяргей Мікалаевіч. — У Ані былі частыя галаўныя болі. Але з моманту нашага перасялення яе стан, здавалася, нармалізаваўся, яна ні на што не скардзілася.

Экалогія, мы ўсе гэта адчуваем, тут значна лепш, чым у горадзе Марганец, дзе мы жылі да пераезду».

Бацька мае намер тэлефанаваць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай хірургіі. Ён звярнуўся ў Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу.

Рахунак для збору сродкаў на лячэнне Ані пакуль не адкрыты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася

Усе навіны →
Усе навіны

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

Зорны беларускі акцёр Ігар Сігоў пайшоў у кіроўцы аўтобуса. Кажа, што гэта лепш, чым у таксі8

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам26

У Францыі двух блізнят абвінавачваюць у забойствах. Хто менавіта націснуў на курок, невядома — у іх аднолькавая ДНК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць