Культура33

Памёр Раман Лубкіўскі — украінскі паэт, дыпламат і папулярызатар Беларусі

Лубкіўскага не стала 23 кастрычніка, яму было 74 гады.

Украіна будзе памятаць Рамана Лубкіўскага як паэта, дыпламата, лідара ў коле інтэлектуалаў. Пра гэта напісаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў Твітары.

Вялікай ёсць і заслуга Рамана Лубкіўскага перад беларускай культурай.

Ён быў адным з самых плённых перакладчыкаў беларускай паэзіі на ўкраінскую мову.

Дзякуючы яго намаганням, па-ўкраінску загучалі вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча (іх Лубкіўскі ўклаў асобным выданнем), Францішка Багушэвіча, Каруся Каганца, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Машары, Піліпа Пестрака, Ларысы Геніюш, Васіля Зуѐнка, Мар'яна Дуксы, Паўлюка Багрыма, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Лучыны, Пімена Панчанкі…

Раман Лубкіўскі нарадзіўся 10 жніўня 1941 ў сяле Астравок Цярнопальскай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Львоўскага Нацыянальнага універсітэта ім. І.Франка. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Жовтень».

Адзін з заснавальнікаў Народнага руху Украіны.

Дэпутат першага склікання Вярхоўнай Рады Украіны. У 1990-х быў паслом Украіны ў Чэхіі і Славакіі.

Раман Лубкіўскі з'яўляецца лаўрэатам Шаўчэнкаўскай прэміі.

Ён пакінуў двух сыноў. Маркіян служыць на высокіх пасадах у Службе бяспекі Украіны, а Даніла працуе у МЗС.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі141

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць