Улада

Сідорскі: Перапрацоўчыя прадпрыемствы ў чарнобыльскіх раёнах павінны аднавіць працу

Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністар на пасяджэньні прэзыдыюму Савета міністраў.

Перапрацоўчыя прадпрыемствы ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах павінны аднавіць працу. Як паведаміла прэс‑служба ўрада, пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі 19 сакавіка на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.

Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што пры рэалізацыі праграм перапрафілявання ў такіх рэгіёнах «павінен быць раскрыты ўвесь тэхналагічны ланцужок, пачынаючы ад нарыхтоўкі сыравіны і заканчваючы атрыманнем чыстай прадукцыі». С.Сідорскі падкрэсліў, што дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў 2008 годзе ў вырашэнне чарнобыльскіх праблем, і гэтыя «грошы павінны даваць аддачу, прадпрыемствы павінны працаваць».

Як паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў, у 2007 годзе праводзіліся мерапрыемствы па перапрафіляванні 39 найбольш праблемных у плане вытворчасці нарматыўна чыстай прадукцыі гаспадарак Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У 27 з іх перапрафіляванне завершана, забяспечана значная вытворчасць прадукцыі з паніжаным утрыманнем радыенуклідаў.

На вырашэнне чарнобыльскіх праблем сёлета з рэспубліканскага бюджэту плануецца выдзеліць 625,3 млрд. рублёў, паведаміў Э.Барыеў. Паводле слоў міністра, сёлета ў пацярпелых рэгіёнах будзе працягвацца будаўніцтва аб\’ектаў водазабеспячэння для забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой, жылля для спецыялістаў, якія прыбылі на працу ва ўстановы адукацыі, сельскагаспадарчыя арганізацыі і арганізацыі аховы здароўя, а таксама жылля для інвалідаў‑чарнобыльцаў. Намечана працягваць узвядзенне дзіцячых лячэбных і прафілактычных устаноў, газіфікацыю індывідуальных жылых дамоў. Усяго на гэтыя мэты плануецца накіраваць 107,5 млрд. рублёў.

Прадугледжваецца рэалізаваць мерапрыемствы па правядзенні комплексу ахоўных мер у сельскай і лясной гаспадарках, забеспячэнні радыяцыйнай абароны грамадзян, якія працуюць на забруджанай тэрыторыі, пастаўцы мінеральных угнаенняў, вапнаванні кіслых глебаў, перапрафіляванне гаспадарак, размешчаных на забруджаных тэрыторыях. З бюджэту на гэтыя мэты будзе выдзелена 130,3 млрд. рублёў.

У 2007 годзе на вырашэнне чарнобыльскіх праблем было накіравана 632,8 млрд. рублёў, з якіх 516,6 млрд. складаюць субвенцыі, перададзеныя ў абласны бюджэт.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ1

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ1

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць