Афіша

«Пачытай мне комікс!» — 5 лістапада (чацвер)

У межах «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ» прэзентацыя-дыскусія з удзелам польскіх і беларускіх коміксаробаў і выдаўцоў: Томаша Самойліка і Адама Глобуса, а таксама Паўла Адамяка і Змітра Вішнёва.

Прэзентацыя перакладу польскага комікса «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Вядучая — арт-крытык, рэдактарка альманаха «pARTisan» Таццяна Арцімовіч.

Адрас: галерэя Ў (Мінск, Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19:00. Уваход: вольны.

***

Пра комікс «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося1

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі1

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося1

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць