Улада55

Лукашэнка наведаў завод па выпуску «Паланэзаў»

Перад Дзяржкамваенпрамам стаіць задача паставіць у беларускае войска больш дасканалыя ракетныя комплексы ў 2016—2017 гадах.

БелТА

Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў па выніках наведвання Аляксандрам Лукашэнкам завода дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання шматпрофільнага ўніверсальнага цэха завода азнаёміўся у прыватнасці з ходам работ па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню.

Сяргей Гурулёў адзначыў, што кіраўніком дзяржавы вызначана задача паставіць у беларускае войска больш дасканалыя ракетныя комплексы ў 2016—2017 гадах, і «мы за гэтую працу бярэмся».

Кіраўніку было паведамлена аб выкананні яго даручэнняў па стварэнні айчыннага ракетабудавання і аснашчэння Узброеных Сіл сучаснай ракетнай тэхнікай.

Па словах Сяргея Гурулёва, сёння кіраўніком дзяржавы была праведзена праверка выкананага. Дзяржкамваенпрам і арганізацыі, якія працуюць над стварэннем ракетнай сістэмы залпавага агню далёкасцю 200 км, добра зрабілі справаздачу.

Створаны цэлы комплекс, навуковы і вытворчы, для працы ў гэтым кірунку.

«Усе сучаснае, пачынаючы ад гаспадарчых пабудоў да камунікацый і абсталявання, падабраныя навучаныя людзі. Яны, як было паведамлена, паверылі ў сябе, паверылі ў свае магчымасці. Мы рухаемся далей», — падкрэсліў старшыня Дзяржкамваенпрама.

Акрамя таго, падчас наведвання завода кіраўніку дзяржавы было паведамлена аб вытворчай структуры, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся таксама з тэхнікай ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз» і абсталяваннем для выпрабавання ракетных рухавікоў на пляцоўцы паказу ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

У прыватнасці, кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены баявая машына, якая транспартуе камплекты пускавых кантэйнераў, транспартна-зараджальная машына, прызначаная для іх пагрузкі, разгрузкі і перавозкі, і машына баявога кіравання.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць