Эканоміка2626

Пяць пытанняў і адказаў пра абвешчаную дэнамінацыю

1. Калі запланаваная дэнамінацыя?

Паводле прэзідэнцкага ўказа, новыя грошы трапяць у абарот 1 ліпеня 2016 года.

2. Хто збяднее, а хто пабагацее пры дэнамінацыі?

Захаваецца статус-кво. Гэта не сумнавядомая рэформа Паўлава, мяняць банкноты на новыя можна без абмежаванняў.

3. Колькі нулёў адкінецца?

Цяперашнія 10 тысяч рублёў стануць 1 новым рублём. То бок адкідваецца ажно чатыры нулі! Такая радыкальная рэформа патрабуе з’яўлення дробных грошай, імі стануць даўно забытыя капейкі. 1 новы рубель будзе роўны 100 капейкам. У тэксце ўказа няма канкрэтнай фразы пра тое, што капейкі будуць чаканіцца ў выглядзе манет. Аднак паколькі прадугледжваецца падзел грошай на рублі/капейкі, відавочна, што адрозненне мусіць быць і ў спосабе вытворчасці. Такім чынам, Беларусь страціць статус апошняй у Еўропе краіны, якая не выкарыстоўвае манеты.

4. Колькі можна будзе разлічвацца старымі грашыма?

Для Беларусі гэта будзе ўжо трэцяя дэнамінацыя, таму схема замены грошай адпрацаваная. На працягу паўгода (з 1 ліпеня 2016 да 31 снежня 2016) можна будзе разлічыцца ў любой краме і старымі, і новымі банкнотамі. Адпаведна будзе ўказвацца і дзве цаны.

Наступныя тры гады (2017—2019) старыя банкноты можна будзе абмяняць у банках, а ў 2020—2021 – у Нацбанку.

5. Навошта патрэбная дэнамінацыя?

Цэны ў Беларусі раслі так хутка, што кожны жыхар краіны стаў мільянерам. Гэта нязручна, а яшчэ і смешна для турыстаў. Таму дэнамінацыя спросціць разлікі і ўспрыманне цэнаў.

Аднак анансаванне дэнамінацыі менавіта цяпер, перад інаўгурацыяй — перадусім піяр-ход. Гэта яшчэ і заява на новы эканамічны курс. Дэнамінацыя была патрэбная ўжо даўно, але інфляцыйны шлях развіцця эканомікі не дазваляў Пракаповічу і Ермаковай нават заікацца пра адкідванне нулёў. Цяпер жа каманда Нацбанка дэкларуе галоўнай мэтай не нарошчванне ВУП, а стабілізацыю інфляцыі, хаця б да ўзроўню ніжэй за 10%.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць