Усяго патроху55

Праязныя ў мэтро будуць з антэнамі

Праязныя дакумэнты новага пакаленьня праходзяць выпрабаваньні ў менскім мэтро. Для пуску новых сыстэм у эксплюатацыю амаль усё гатова.

Бескантактныя праязныя білеты па прыкладзе буйных гарадоў сьвету ўжо даўно выкарыстоўваюць у маскоўскім мэтрапалітэне. Такі самы досьвед перанялі й у кіеўскім мэтро. Неўзабаве сучасныя тэхналёгіі знойдуць прапіску ў айчыннай сталічнай падземцы.

Праязныя дакумэнты новага пакаленьня пакуль праходзяць выпрабаваньні. У экспэрымэнце з пачатку мінулага году ўдзельнічаюць каля дзьвюх з паловай тысяч супрацоўнікаў менскага мэтро. Плянуецца, што грамадзяне атрымаюць магчымасьць карыстацца такімі карткамі сёлета да канца году.

— Для пуску новых сыстэм у эксплюатацыю амаль усё гатова, — кажа Рыгор Якімкаў, начальнік службы руху Менскага мэтрапалітэну. — Завершаная ўсталёўка счытвальных прыстасаваньняў на турнікеты. Засталося абсталяваць касы новымі прыстасаваньнямі для кадаваньня й «падзарадкі» картак.

Вонкава новая радыёкарта мала адрозьніваецца ад цяперашняй магнітнай. Але працуе яна па зусім іншым прынцыпе. Дзякуючы ўмантаванай антэне і мікрачыпу, карта спрацоўвае на адлегласьці двух‑трох сантымэтраў ад прыстасаваньня. Пасажырам гэта дасьць масу пераваг. Каб прайсьці турнікет, праязны не давядзецца даставаць з кішэняў ці торбаў. Дастаткова будзе блізка паднесьці яго да счытвальнага прыстасаваньня, дзе намаляваная картка й ёсьць надпіс «Радыёкартка». Як што інфармацыя з такога праязнога счытваецца хутчэй, чым з магнітнай карты, чэргі да турнікетаў у час пік зьнікнуць.

— Важна і тое, што новая бескантактная карта мае больш высокі ўзровень абароны ад падробак і больш доўгі тэрмін эксплюатацыі — тлумачыць Рыгор Якімкаў.

Зрэшты, закладны кошт такой карткі таксама будзе вышэйшым. Наколькі падаражае праязны дакумэнт, пакуль не паведамляецца. Прынцып платы за карыстаньне паслугамі сталічнай падземкі на першым этапе застанецца ранейшым. Пасажыры будуць мець магчымасьць набыць праязны на дэкаду й на месяц. Магчыма, зьявіцца праязны на квартал. Аднак у пэрспэктыве будзе разглядацца магчымасьць пераходу на аплату колькасьці зробленых паездак незалежна ад часу карыстаньня карткай.

Паводле: Вольга Цішкевіч, «Вячэрні Мінск»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць