Улада5656

Як нашыя ўсходнія саюзнікі «дынамяць» беларускае войска

Два тыдні таму Аляксандр Лукашэнка паклаў канец размовам пра размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі, заявіўшы, што гэты крок нашкодзіць і Беларусі, і Расіі. Але ці доўга Беларусь зможа супраціўляцца планам Расіі размясціць тут свае паветраныя сілы?

Мяркуйце самі: Беларусь не закупала новыя баявыя самалёты ажно з часоў развалу Савецкага Саюзу. Апошнія абнаўленні айчыннага авіяпарку — гэта чатыры вучэбна­-баявыя самалёты Як-­130, якія кампанія «Іркут» сёлета паставіла нашаму Міністэрству абароны. Падпісаны кантракт яшчэ на чатыры такія самалёты.

Беларускія Як-130.

Што такое Як­-130? Вайскоўцы называюць яго «лятучым камп’ютарам», што праўда, бо самалёт бадай што найлепшы ў свеце па электроніцы. Але ягоная асноўная задача — гэта падрыхтоўка пілотаў да палётаў на розных тыпах самалётаў: Я­к-130 можа імітаваць палёт нават амерыканскіх F­16 i F­22 Raptor.

Што ж датычыць ягоных баявых здольнасцяў, то тут самалёт саступае той тэхніцы, якой сёння валодаюць беларускія ВПС: МіГ-­29, Су-­25, Су-­27 (Су-27 выведзеныя з шэрагаў Узброеных сілаў у 2013 годзе. Рэальна сёння ўся знішчальная авіяцыя краіны — гэта толькі дзве эскадрыльі МіГ-29).

Іншымі словамі, разглядаць Як-130 як паўнавартасную замену цяжкім знішчальнікам нельга.

І Беларусь, безумоўна, хацела б атрымаць больш баяздольную тэхніку, але нашыя баявыя «саюзнікі» нам яе проста не даюць!

Расія адмаўляецца пастаўляць Беларусі цяжкія знішчальнікі пакалення 4+ Су-­30, хоць пра гэта неаднаразова вяліся перамовы.

Асабліва паказальны выпадак 2013 года, калі, паводле папярэдняй дамовы, Індыя вяртала Расіі 18 Су­-30К, у абмен на Су-­30-МКІ.

Каб не плаціць пошліну, самалёты не ўвозілі ў Расію, а паветрам даставілі на 558­-ы авіярамонтны завод у Баранавічах, дзе самалёты меліся прайсці мадэрнізацыю. Далей расіяне хацелі іх прадаць па даволі прывабнай цане — каля 300 мільёнаў даляраў за 18 самалётаў! (Новы Су-­30 у залежнасці ад мадэлі каштуе ад 50 да 90 мільёнаў $ за адзінку.)

Індыйскія Су-30К

Найбольш імаверным купцом тады здавалася Беларусь, бо тут самалёты праходзілі мадэрнізацыю.

Але нам не далі тыя знішчальнікі, прадаўшы іх у… Анголу! Перыферыйную афрыканскую краіну, якой Крэмль яшчэ і даў крэдыт на закуп самалётаў. Беларусі ж не дасталося нічога.

Такім чынам, наш вайсковы «саюзнік» метадычна сабатуе дзейнасць ВПС Беларусі, заганяючы нас у прамую залежнасць ад расійскай авіяцыі, бо ўласная з кожным годам старэе і не можа адпавядаць выклікам часу.

Напрыклад, 558-­ы рамонтны завод у Баранавічах можа мадэрнізаваць самалёты, чым цяпер і займаецца. Але гэта датычыць толькі электронікі — зношаныя рухавікі Су і МіГ мы замяніць не можам, бо ў Беларусі іх не робяць.

Наступствы старэння авіяпарку ўжо бачныя — за мінулы год падчас трэніровачных вылетаў у Беларусі разбіліся два самалёты: штурмавік Су-­25 з лідскай авіябазы і знішчальнік Міг­-29 з баранавіцкай.

Відавочна, што Як-­130 не змогуць напоўніцу замяніць страчаныя самалёты і ўзмацніць айчынны авіяпарк.

Таму сам Лукашэнка перыядычна падкрэслівае патрэбу ў новай тэхніцы. Пасля сустрэчы з Шайгу ў 2013 годзе Лукашэнка сказаў, што яму, як галоўнакамандуючаму, «сёння не хапае двух дзясяткаў сучасных самалётаў». І што нам прапанавалі рускія? Размясціць тут свае войскі, а не дапамагчы тэхнікай.

Ваенны эксперт Аляксандр Алесін увогуле мяркуе, што Расія чакае, пакуль уся нашая авіятэхніка выйдзе з ладу, каб у Беларусі не было ніякіх варыянтаў, акрамя як пагадзіцца на размяшчэнне сучасных расійскіх самалётаў на сваёй тэрыторыі.

Наш адказ

Адзінае выйсце ў гэтай сітуацыі для Беларусі — гэта распрацоўка ўласнай зброі стрымлівання, і такая зброя ўжо ёсць. Гэта «Паланэз» — спалучэнне сістэмы рэактыўнага агню і аператыўна­тактычнага комплексу, зона паражэння якога складае 200 кіламетраў.

«Паланэзы» на парадзе 9 Мая ў Мінску.

«Паланэзы» распрацаваныя разам з кітайцамі, у якіх ёсць добрыя напрацоўкі ў галіне ракетабудавання.

Але нават стварэнне «Паланэзаў» Лукашэнку падаецца недастатковым — на пачатку лістапада, падчас наведвання завода дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне, Лукашэнка даручыў стварыць і паставіць у войска больш магутныя ракетныя комплексы.

Пра самалёты ж на час вырашана забыцца, пра што сведчаць словы галоўнакамандуючага ў духу «Што такое самалёт? Яго бачна з усіх бакоў у паветры. Пуск адной ракеты — і няма самалёта».

І насамрэч, сёння ў Беларусі ёсць чатыры брыгады С­-300, якія агулам могуць зрабіць каля 700 пускаў. Важным крокам ва ўмацаванні абараназдольнасці быў бы выпуск айчынных аналагаў С­-300. Але гэта вельмі складаная задача.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць