Украіна атрымае бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам і стане яго сябрам.
Пра гэта падчас сустрэчы з новаабранымі мэрамі гарадоў заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, перадае »Украінская праўда».
На сустрэчы прысутнічаў таксама кіраўнік прадстаўніцтва ЕС ва Украіне Ян Тамбінскі.
«Я па жыцці перакананы аптыміст. Я ўпэўнены ў нашай перамозе ў бліскучай перспектыве. Хай Ян Тамбінскі закрые вушы (смяецца) — і ў перспектыве сяброўства Украіны ў ЕС. Нікуды яны не дзенуцца. Усё ў нас атрымаецца», — сказаў Парашэнка.
Ён таксама адзначыў, што прадастаўленне бязвізавага рэжыму Украіне з'яўляецца відавочным.
«Гэта адбудзецца хутчэй, калі Украіна прадэманструе яшчэ раз свой адказны падыход да выканання абавязацельстваў, узятых на сябе», — сказаў ён.
Каментары