Здарэнні

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Суд Мінскага раёна вынес прысуд вінаватаму ў аварыі, у якой загінула сям’я з Расіі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на максімальны тэрмін, прадугледжаны санкцыяй артыкула, — 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама яго на 8 гадоў пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавяла дзяржаўная абвінаваўца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун.

Смяротная аварыя адбылася ў канцы чэрвеня. П’яны кіроўца на Mercedes-Benz на вялікай хуткасці зачапіў спадарожнае таксі, якое адкінула на дарожную агароджу. Пасажыры — расіяне: пажылая жанчына, яе дачка і дзве ўнучкі — загінулі на месцы. Сям’я вярталася дадому і ехала ў аэрапорт.

Вядома, што напярэдадні трагедыі абвінавачаны распіваў спіртныя напоі са сваім прыяцелем. Выпітага здалося мала, і ён накіраваўся ў краму на аўтамабілі. Дарогаю ён перадаваў руль свайму таварышу, які наогул не меў пасведчання кіроўцы. Пад раніцу маладыя людзі вырашылі паехаць у госці да знаёмай у Маскву, і кіроўца зняў нумары з машыны. Паводле слоў сведкаў, падчас паездкі ён пастаянна адцягваўся ад кіравання і не заўважыў, як аўтамабіль на вялікай хуткасці набліжаецца да таксі. П’яны кіроўца не паспеў зрэагаваць.

«Прымаючы пад увагу грамадскую небяспеку ўчыненага злачынства, а таксама з улікам асобы абвінавачанага, яму, у адпаведнасці з часткай пятай артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на максімальны тэрмін, прадугледжаны санкцыяй артыкула, — 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на восем гадоў», — гаворыцца ў пастанове суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць7

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць