Свет66

СМІ раскрылі імёны трох падазраваных у тэрактах у Парыжы

leparisien.fr

Сталі вядомыя асобы трох падазраваных у датычнасьці да тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы ў ноч на 14 лістапада. Імя аднаго смяротніка раскрыў мэр французскага горада Шартр Жан-П'ер Жорж на сваёй старонцы ў Facebook, а яшчэ дваіх - апублікавалі СМІ са спасылкай на свае крыніцы.

Па дадзеных кіраўніка горада, адным з тэрарыстаў стаў грамадзянін Францыі 29-гадовы Мастэфа Ісмаіл Амар (Mostefai Ismael Omar). Яго бацька і брат раней былі затрыманыя. «У Шартры ён пражываў як мінімум з 2012 года», — напісаў Жорж.

Па дадзеных пракуратуры Парыжа, Амар нарадзіўся ў населеным пункце Куркурон (дэпартамент Эсон), недалёка ад Парыжа. У 2004-2010 годзе восем разоў прыцягваўся да адказнасці, але ні разу не сядзеў у турме. Як мяркуецца, ён знаходзіўся ў Сірыі зімой 2013-2014 года. Вядома, што тэрарыст быў на кантролі ў французскіх спецслужбаў.

Сярод смяротнікаў таксама лічыцца Абдулакбак Б. (Abbdulakbak B.), побач з целам тэрарыста, які падарваў сябе ля стадыёна «Стад дэ Франс», быў знойдзены сірыйскі пашпарт. Па дадзеных газеты Le Figaro, мужчына нарадзіўся ў 1990 годзе, ён не трапляў у поле зроку французскіх спецслужбаў. Іншая інфармацыя не прыводзіцца.

Імя трэцяга тэрарыста апублікавала сербская газета Blic. Выданне паведаміла, што грамадзянін Сірыі Ахмед Алмохамед (Ahmad Almohammad), верагодна, быў арганізатарам тэрактаў. Адзначаецца, што ён апынуўся на тэрыторыі Грэцыі 3 кастрычніка, пасля чаго ў складзе групы бежанцаў перайшоў у Сербію ў раёне населенага пункта Міратовац з боку Македоніі. Па дадзеных газеты, ён быў зарэгістраваны ў горадзе Прэшава і падаў фармальную заяву на прадастаўленне прытулку.

Каментары6

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне38

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці8

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам35

У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Галоўнае
Усе навіны →