Культура33

У Мінск прывязуць арыгіналы Гойі і Пікаса

У канцы года ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца экспазіцыя арыгіналаў работ іспанскіх жывапісцаў Франсіска Гойі і Пабла Пікаса. Каля 100 графічных твораў агульным коштам 1,4 мільёна еўра з калекцыі Каралеўскай Акадэміі мастацтваў даставяць з Мадрыда ў Мінск.

Пабла Пікаса. Сюіта Валара. Мінатаўр памірае.1933. Выява picassolive.ru

«Найбольшыя складанасці пры арганізацыі выставы паўсталі з транспарціроўкай гравюр, — распавялі арганізатары. — У Беларусі няма ніводнай кампаніі, якая спецыялізуецца на транспарціроўцы прадметаў мастацтва, а гэта было асноўным патрабаваннем музея Каралеўскай акадэміі вытанчаных мастацтваў Сан-Фернанда».

З твораў Пікаса ў экспазіцыі прадстаўлены работы з серый «Сюіта Валара», ілюстрацыі да навэле Анарэ дэ Бальзака «Невядомы шэдэўр», а таксама асобныя гравюры «Паранены Пікадор», «Акцёрская трупа», «Тры жанчыны і тарэадор». Ілюстрацыі да навэлы Анарэ дэ Бальзака «Невядомы шэдэўр», а таксама гравюры серыі «Сюіта Валара» былі створаныя Пікаса па замове Амбруаза Валара, аднаго з самых значных арт-дылераў у Парыжы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

«Як правіла, свае графічныя работы Гойя аб'ядноўваў ў вялікія серыі, першая з якіх атрымала назву «Капрычас», за ёй былі «Бедствы вайны», «Таўромахія» і «Дыспаратэс». Выстава імкнецца дасягнуць поўнага адлюстравання творчасці Гойі, у ёй сабраныя найбольш цікавыя творы кожнай з гэтых серый», — распавядаюць арганізатары.

Франсіска Гойя. Капрычас. Сон розуму нараджае пачвараў. 1797—1799. Выява wikipedia.org

Выстава пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 21 снежня 2015 па 21 сакавіка 2016. Квіткі хутка з'явяцца ў продажы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць