Еўрасаюзу неабходна ствараць уласную армію. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўракамісіі (ЕК) Жан-Клод Юнкер ў Бруселі.

«Я казаў, што выступаю за еўрапейскую армію, і быў раскрытыкаваны. Цяпер гэта відавочна, і мы павінны інвеставаць шмат, каб стварыць рэальную еўрапейскую абаронную палітыку», — сказаў ён.
Жан-Клод Юнкер таксама адзначыў, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» з'яўляецца ворагам нумар адзін для Еўропы. «Так, я лічу ІД ворагам нумар адзін», — сказаў кіраўнік ЕК, адказваючы на пытанне аб тым, ці падзяляе ён меркаванне прэзідэнта ЗША Барака Абамы, што гэтая тэрарыстычная групоўка з'яўляецца самай вялікай пагрозай свету.
Паводле яго слоў, краіны павінны аб'яднаць усе свае рэсурсы і намаганні для барацьбы з ІД. Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні важна цеснае супрацоўніцтва спецслужбаў. Пры гэтым, указаў кіраўнік ЕК, нельга змешваць праблему тэрарызму і міграцыйны крызіс.
«Я не хачу звязваць тэрарызм з праблемай міграцыі. У іх няма агульных падстаў. Нельга змешваць гэтыя два пытанні», — сказаў ён. Жан-Клод Юнкер таксама падкрэсліў, што рэлігія не павінна выкарыстоўвацца для раз'яднання. «Яна павінна быць аб'яднаўчай сілай», — адзначыў ён.
-
«Спыніць сітуацыю, калі людзі знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы ад самага прыезду». Ірландыя прапануе ўкраінцам «шчодрыя» выплаты за вяртанне дадому
-
Праз канфлікт з Папам Рымскім Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне
-
У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць
Каментары