Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры33

Не чапай Горадню: небясьпечна

Так лічыць мясцовы аматар гісторыі, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Ведаю аднаго аматара гісторыі, які зьбірае зьвесткі аб разбурэньнях у Горадні і пра тых, хто аддаваў распараджэньні. Ён перакананы, што вельмі часта лёс гэтых людзей раптоўна робіцца нешчасьлівым, а жыцьцё нярэдка скарачаецца.

Чуў пра чарговага чыноўніка? — запытаўся ён у мяне пераможна. Чуў, і што? А ты думаеш — хто кінуў у сьметніцу подпісы людзей, якія прасілі не рабураць камяніцу — помнік архітэктуры адметны? Напраўду? Ня ведаў. Цынічна ўкінуў, дэманстрацыйна, і вось бачыш. Бачу. І разбурылі нахабна, дзёрзка, навідавоку ўсяго гораду, ні на што і ні на каго не зважаючы: мы тут гаспадары!

Ты думаеш існуе нейкая сувязь, ня проста зьбег акалічнасьцяў? — пытаюся ў яго. Я табе столькі прыкладаў назаву, што забудзешся на ўсякі зьбег, адказвае. Назаві, кажу. Пачнем са Сьцяпана Батуры. Што? Гэта ж мой улюбёны гістарычны пэрсанаж, кароль гарадзенскі. Ён жа Фару Вітаўта перабудаваў з драўлянай у мураваную, за два гады ўсяго! А што ён з замкам зрабіў? — пытаецца. Замак таксама перабудаваў. Але ж гэта быў гвалт над сярэдневечным замкам, ён яго ў палац перарабіў! Ну й што? А тое, што перарабіў, год пажыў у ім і памёр.

Гэтым аматар гісторыі мяне не пераканаў. Кароль Фару Вітаўта ўзмацніў, а некаторыя, ведаеш, зруйнавалі яе. Так! — абрадаваўся ён: А знаеш — то зь імі было потым? Што? Кепска скончылі яны, вось. Я табе больш скажу: а той чыноўнік, што разбурыў цэлы квартал, каб паставіць аблвыканкам, адразу пайшоў на падвышэньне і хутка памёр зьнянацку. Тут я не пярэчыў, сам пра такое чуў. Далей, кажа, гэны, якога застрэлілі, памятаеш? Памятаю, але ж ён, здаецца, горад асабліва не чапаў. Не чапаў? А стары вакзал чыгуначны, га?!

Так, вакзал, сапраўды ўлады разбурылі. Нашая «Паходня», прафэсар Ткачоў спрабавалі пярэчыць, але хто ж калі ў нас людзей слухаў? Бачу: аматар гісторыі насамрэч сабраў дасье. Ён яшчэ нагадаў пра іншага вялікага начальніка, што памёр на сваёй пасадзе. Я спрабаваў запярэчыць: ён жа нічога не пасьпеў разбурыць! Але ж затое сьвяткаваньне ўгодкаў царскай губэрні падрыхтаваў!.. І гэта праўда, не паспрачаешся.

Аматар гісторыі на астачу мне назваў драбнейшы прыклад: зьвярталіся да чыноўніка са скаргай, што рэстаўрацыю ў горадзе левай нагой робяць, што зь беларускай мовай зусім дрэнна, а трапілі выпадкова на ягонага сваяка. А той пачаў выхоўваць: я вас прэзіраю, кажа, вы прадаліся Захаду за далары, вы не патрыёты. Вам усё кепска! Напляваў, карацей, у душу. Ён — «патрыёт». Самае цікавае: вельмі хутка чыноўнік гэты выляцеў з даволі высокага крэсла, нейкай, здаецца, лазьняй цяпер загадвае.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць