Згодна з папярэдняй ацэнкай дадзеных па выніках выбараў у Вярхоўны савет самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікія на пераважнай большасці акругаў перамогу атрымалі апаненты цяперашняга кіраўніцтва Прыднястроўя.
З 43 як мінімум 31 дэпутацкі мандат у парламенце не дастаўся групе прыхільнікаў прэзідэнта Яўгена Шаўчука.
Перамаглі дэпутаты партыі «Абнаўленне», што адносіцца да бізнэсовай групоўкі «Шэрыфа», а таксама шэраг незалежных народных абраннікаў. Яны будуць кантраляваць будучы Прыднястроўскі парламент.
Дадзеныя выбары з'яўляюцца, па сутнасці, «праймерыз» у дачыненні да прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары