Здарэнні11

На дарозе Любча—Навагрудак—Дзятлава таксістку ўдарылі бутэлькай па галаве 

Разбойны напад на кіроўцу таксі раскрыты ў Навагрудскім раёне.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 27 лістапада прыкладна ў 18.00 двое жыхароў Навагрудка сілай завалодалі аўтамабілем «Аўдзі 80» жанчыны 1985 года нараджэння. Знаходзячыся ў машыне на аўтадарозе Любча — Навагрудак — Дзятлава, двое маладых людзей 1989 і 1992 гадоў нараджэння ўдарылі кіроўцу бутэлькай па галаве. 

Гісторыя пачалася з таго, што маладыя людзі, адзін з якіх пасварыўся са сваёй дзяўчынай, вырашылі «замыць» гора, а калі грошы скончыліся, паспрабавалі папоўніць матэрыяльныя рэсурсы. Праўда, метады выбралі незаконныя — учынілі разбойны напад на таксіста. Выклікалі машыну, за рулём аказалася дзяўчына. Селі ў таксі, а калі выехалі з Навагрудка, ударылі кіроўцу па галаве бутэлькай з-пад віна.

Як паведаміла кіроўца таксі, яна апрытомнела на заднім сядзенні свайго аўтамабіля, куды яе перацягнулі зламыснікі. У яе запыталіся пра грошы, аднак таксістка схітрыла і сказала, што яшчэ нічога не зарабіла. Яна прапанавала зламыснікам паехаць да яе дамоў, дзе ляжаць зберажэнні. 

Каля пад'езда дома таксістка выбегла з аўтамабіля і закрычала. На дапамогу выбеглі яе сваякі і спудзілі злачынцаў. Яны ўцяклі, кінуўшы машыну, а ўжо праз суткі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. 

Справа распачатая на падставе арт. 207 КК (разбой).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі расійскую эскортніцу за забойства капітана-перабежчыка ў Севастопалі15

Выпускнік пінскай школы падарыў ёй сучасную спартыўную пляцоўку5

Экс-міністра культуры Маркевіча звольнілі з хлебнага месца. Туды ўскочыў іншы збіты лётчык6

Аўтобус з польскімі турыстамі разбіўся ў Венгрыі. Загінулі 12 чалавек2

Больш за сотню мігрантаў былі арыштаваныя пры спробах прарвацца ў іспанскую Сеуту1

У мінскім парку кот паляваў на нечаканую здабычу3

У абласной бальніцы ўпершыню пачалі рабіць перасадку валасоў. Колькі каштуе?7

У Бельгіі ў сцяне дома знайшлі скарб з залатых зліткаў і манет на 9 мільёнаў еўра

Старажытны горад на захадзе Германіі рыхтуюць да эвакуацыі праз пажары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць